jour
Администратор

Бяспечныя гульні ў дашкольнай установе

16:1823.08.2019 101 информирует

Шклоўскія ратавальнікі пабывалі ў гасцях у выхаванцаў ДУА «Яслі-сад №6 г. Шклова».

Для рабят работнікі МНС сумесна з выхавацелямі яслі-сада №6 падрыхтавалі цікавае і займальнае мерапрыемства па асновах бяспекі жыццядзейнасці: загадкі, віктарыны, рухомыя конкурсы. Таксама ратавальнікі разам з хлопцамі паўтарылі нумары і правілы выкліку падраздзяленняў МНС, нагадалі правілы паводзін у побыце, на вуліцы.

Юлія Мартынчык, спецыяліст СПіУГ Шклоўскага РАНС