jour
Администратор

У Ардацкім ВПК д/с – СШ прайшла планавая эвакуацыя

16:2909.09.2019 101 информирует

У Ардацкім ВПК д/с – СШ пачуліся тры доўгіх званка. Пасля іх у лічаныя хвіліны школа апусцела. Навучэнцы, педагогі, персанал выбеглі на вуліцу, а ў школу забеглі выратавальнікі ў баявой вопратцы, якія прачэсвалі класы, правяраючы, ці не застаўся хто-небудзь у школе.

Нічога страшнага не адбылося - у школе праводзілася планавая эвакуацыя. Падчас планаў эвакуацыі ў школе таксама прайшлі ўрокі бяспекі з спецыялістам СПіУГ Шклоўскага РАНС Юліяй Мартынчык, падчас якіх навучэнцы даведаліся аб правілах бяспекі ад супрацоўнікаў РАНС, а таксама прадэманстравалі свае ведаючы.

 Юлія Мартынчык, спецыяліст СПіУГ Шклоўскага РАНС