jour
Администратор

У разгары акцыя "Бяспечны Новы год"

16:0209.12.2019 101 информирует

У межах рэспубліканскай акцыі "Бяспечны Новы год!"спецыяліст сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Шклоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Юлія Мартынчык правяла прафілактычнае мерапрыемства ў раённым Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Яна падрабязна спынілася на правілах карыстання электраабсталяваннем і печамі. Юлія Мартынчык азнаёміла наведваючых цэнтр пенсіянераў з прынцыпамі працы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. А таксама распавяла ім аб правілах бяспекі ў быце і грамадскіх месцах. 

Шклоўскі РАНС