jour
Корреспондент

Прайшоў экзамен у «Школе бяспекі»

09:3312.02.2020 101 информирует

Штогод навучэнцы школ здаюць адзін з самых важных для сябе экзаменаў, удзельнічаючы ў конкурсе «Школа бяспекі». Гэты конкурс дае магчымасць замацаваць веды, якія могуць спатрэбіцца ў выпадках, ад якіх не застрахаваны ніхто, а таксама прадухіліць бяду.

У гэтым годзе раённы этап «Школы бяспекі», арганізатарамі якога выступілі аддзел па адукацыі райвыканкама і раённы аддзел па надзвычайных сітуацыям, адбыўся 7 лютага. Вучні амаль усіх школ раёна сабраліся ў гімназіі г.Шклова, каб вызначыць самага дасведчанага і эрудыраванага ў справе бяспекі.

Тры узроставыя катэгорыі, 50 пытанняў, на рашэнне якіх давалася 30 хвілін – менавіта такім быў фармат конкурса. У якасці суддзяў выступілі супрацоўнікі РАНС Юлія Мартынчык, Дзмітрый Мартынчык, Алеся Козырава.

А падвёў вынікі і ўзнагародзіў прызёраў і пераможцаў першы намеснік начальніка РАНС Юрый Белановіч. Першыя месцы ў сваім узроставых катэгорыях занялі Антон Счыслёнак, СШ №4 (1-4 класы), Марына Макарава, Чарнаруцкі ВПК д/с – СШ (5-8 класы), Раман Жураўскі гімназія (9-11 класы). Менавіта яны будуць прадстаўляць Шклоўшчыну на абласным этапе конкурсу.

Слова ўдзельнікам

Рыта ШЭПЕЛЕВА, 4 клас Чарнаруцкага ВПК д/с – СШ:
– У такім конкурсе я ўдзельнічала першы раз, але адказы на многія пытанні ведала. Напрыклад, что трэба рабіць, калі здарыўся пажар, альбо калі цябе заспела на вуліцы навальніца. Так, калі гарыць памяшканне, дзе ты знаходзішся, трэба пазваніць ратавальнікам, а потым ўзяць мокрую анучу, прыкласці да носу і паўзком дабірацца да дзвярэй.

Арцём БУКЕТАЎ, 7 клас Гарадзецкага ВПК д/с – СШ:
– Некаторыя пытанні былі простыя, некаторыя складаней, і, нягледзячы на тое, што ў прызавую тройку я не трапіў, удзелам у конкурсе не разчараваны. Самыя складаныя пытанні былі адначасова і самымі цікавымі. Напрыклад, пра ядавітыя грыбы альбо пра тое, што трэба рабіць, калі знайшоў незнаёмы прадмет. Лічу, што такія конкурсы вельмі патрэбны, бо і падрыхтоўка, і ўдзел у іх даюць шмат карысных ведаў.

Антон СЧЫСЛЁНАК, 3 клас СШ №4 г.Шклова:
– Я старанна рыхтаваўся і вельмі рад, что перамог. Самае лёгкае для мяне было заданне пра паводак, а самае складанае – пра тое, як трэба дзейнічаць, калі чуеш пах газу. Буду рыхтавацца да наступнага этапу. А яшчэ я і сам хацеў бы стаць ратавальнікам.