jour
Администратор

Народны ансамбль народнай песні і музыкі «Бліскавіца» і майстры Шклоўскага раёна прынялі ўдзел у «Копыскім кірмашы»

12:3719.09.2022 Культура

10 верасня народны ансамбль народнай песні і музыкі «Бліскавіца», а таксама майстры ДПМ Дома рамёстваў аг. Гарадзец, Славенскага Дома рамёстваў і раёнага Дома культуры Шклоўскага раёна прынялі удзел у важнай для усёй Віцебскай вобласці, а магчыма і для усёй Рэспублікі Беларусь, культурнай падзеі. Так, народны ансамбль раённага Дома культуры ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Шклоўскага раёна» выступіў на святочнай сцэне, а майстры Шклоўшчыны прадставілі сваю выставу-продаж на кірмашы рамёстваў «Копыскі кірмаш», які праходзіў у рамках міжнароднага пленэра народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Арганізатары пленэра: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, упраўленне культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Аршанскі раёны выканаўчы камітэт, дзяржаўная ўстанова культуры змешанага тыпу «Рэспубліканскі центр нацыянальных культур» і грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці».

Мэты правядзення плэнеру – падтрымка народнай творчасці і народных мастацкіх рамёстваў, выяўленне сучаснага стану і перспектыў развіцця народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, аднаўленне рэдкіх і забытых відаў традыцыйных мастацкіх рамёстваў і стымуляванне іх развіцця, дэманстрацыя творчага патэнцыялу майстроў народных мастацкіх рамёстваў, павышэнне сацыяльнага і творчага статусу народных майстроў, папулярызацыя сярод насельніцтва розных відаў народных мастацкіх рамёстваў.

«Копыскі кірмаш» праходзіў на маляўнічым Пятроўскім вале і сабраў шмат удзельнікаў. Свята ў гэты дзень стваралі калектывы мастацкай самадзейнасці, народныя ансамблі, майстры і рамеснікі з Горацкага і Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці, а таксама з Аршанскага,  Сенненскага, Лёзненскага, Талачынскага і Дубровенскага раёнаў Віцебскай вобласці. 

Напрыканцы свята адбылася урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу ганчароў «Гліна спявае», які таксама праходзіў у рамках пленэра, дзе начальнік аддзела культуры Аршанскага райвыканкама Сяргей Дзмітрыевіч Гарбачоў выказаў шчырыя словы падзякі ўсім удзельнікам «Копыскага кірмашу» і международнага пленэру.

Свята атрымалася сапраўды радасным і карысным для кожнага з яго удзельнікаў. 

Святлана Буевіч, метадыст раённага Дома культуры ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Шклоўскага раёна»

Фота аўтара