jour
Администратор

На вуліцы Малай Зарэчнай утварылася стыхійная звалка

На сённяшні дзень накапленне смецця з’яўляецца вялікай праблемай. Памеры палігонаў бытавых адыходаў растуць, але калі на іх смецце можна адсартыраваць, адправіць на перапрацоўку, то вось са стыхійнымі звалкамі так не атрымаецца. І пры гэтым яны не толькі ствараюць эстэтычна  непрывабную карціну, але і прыносяць вялікую шкоду экалогіі.

Вось такую звалку мы ўбачылі ўглыбіні вуліцы Малай Зарэчнай. Напэўна, тыя, хто яе стварае, лічуць, што за дамамі, у нешматлюдным месцы смецця не заўважна. Аднак… Што мы бачым? Пераважна пластыкавыя бутэлькі, паліэтыленавую плёнку… Усё гэта негатыўна ўплывае на атмасфернае паветра, падземныя воды, глебу. І таму прыносіць шкоду ўсім людзям, якія жывуць навокал ці проста ходзяць блізляжачымі сцяжынкамі.

Канешне, дадзеную звалку камунальнікі прыбяруць, ім да гэтага не прывыкаць. Але дзе гарантыя, што яна не з’явіцца зноў – у гэтым месцы альбо ў іншым? Гарантыя можа быць толькі тады, калі кожны грамадзянін усвядоміць адказнасць за наваколле, у якім жыве. Таму і заклікаем кожнага – не стварайце стыхійныя звалкі, гэта непрыгожа і шкодна!