У "Кітаі" наводзяць парадак

Тое, што з кожным годам вёскі старэюць і становяцца менш населенымі – бясспрэчны факт. Так і вёска Нікіцінічы, некалі звалася «Кітай» з-за густанаселенасці. Ды што там казаць, калі існаваў асобны сельсавет – Нікіцініцкі. Зараз жа тут пражывае 55 жыхароў, з якіх працаздольных 25 чалавек. Нягледзячы на гэта, у апошнія месяцы вёска значна змянілася.

У "Кітаі" наводзяць парадак
– Добраўпарадкоўваць Нікіцінічы мы сталі яшчэ зімой, бо для навядзення парадку нават мароз не з'яўляецца перашкодай, – распавядае выконваючы абавязкі старшыні Славенскага сельвыканкама Матфей Баброў. – Тут мы праводзім цэлы комплекс мерапрыемстваў, які прадугледжвае не толькі ўборку тэрыторыі ад смецця, але і барацьбу з хмызнякамі, знос старых будынкаў, зрэз аварыйных дрэў, уключэнне невыкарыстоўваемых зямель у севазварот і гэтак далей. Так, у Нікіцінічах з пачатку работ па навядзенні парадку знесена 6 старых безгаспадарчых пабудоў. Дзейнічаем мы згодна заканадаўства. Знаходзім гаспадароў, дасылаем ім лісты-паведамленні. Вядома, людзі па-рознаму ставяцца. Але большасць усё ж адмаўляецца ад дамоў, разумеючы, што яны проста не патрэбны. Затым мы прыбіраем хмызняк, выкарчоўваем дрэвы і зносім будынак. Падмурак і непатрэбнае смецце ў яме загортваем зямлёй, а вызваленыя землі далучаем у севазварот. Варта адзначыць, што ёсць і тыя, хто ў добраахвотным парадку адмаўляецца ад дамоў, так як не маюць магчымасці і сіл справіцца з добраўпарадкаваннем тэрыторыі або разборкай будынку. Такіх аказалася 6 чалавек. 

Акрамя гэтага вырабляецца зрэз дрэў і дзікарослай хмызняковай расліннасці па ўсёй вёсцы. Запланавана навядзенне парадку і на грамадзянскіх могілках. Актыўна сярод жыхароў праводзіцца тлумачальная работа аб недапушчальнасці складвання на вуліцы будаўнічых матэрыялаў, кармоў для жывёл і гэтак далей. Неабходна памятаць і тое, што кожны жыхар павінен самастойна наводзіць парадак на прылеглай да дома тэрыторыі.

«Добраўпарадкаванне населеных пунктаў – адзін з асноўных накірункаў у дзейнасці нашага сельсавета. Хацелася б падзякаваць тым, хто з першых дзён прыйшоў нам на дапамогу ў гэтай складанай, але неабходнай справе. Гэта кіраўніцтва ЗАТ «Вялікія Славені» і «Амкадор-Шклоў», а таксама арганізацыі, размешчаныя на тэрыторыі сельсавета і жыхары, якія разумеюць, што трэба, каб вакол былі чысціня і парадак, і дапамагаюць», – адзначыў Матфей Баброў.

Наталля КАЗЕБРОДСКАЯ.
natali.ya1988@mail.ru
Фота Аляксандра РЫБАКОВА.

Возврат к списку

  •  
  •                  
  • Банер Александрия.jpg
  • деревня.jpg
  • Ледовая на сайт.jpg
  • наука.jpg
  • belta.gif 
  • БАННЕР НА САЙТ.jpg
  • Скриншот-2015-11-12-10.36.07.png

Важные новости

Актуальные новости