jour
Администратор

У Каменналаўскай сярэдняй школе адзначылі Дзень роднай мовы

Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для навучэнцаў і настаўнікаў установы адукацыі ”Каменналаўская сярэдняя школа Шклоўскага раёна”. Дзень 21 лютага 2022 года не стаў выключэннем. 
 
У гэты дзень у школе ўсё выглядала па-святочнаму. Цікавыя выставы, якія  былі арганізаваны ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры, у бібліятэцы, прыцягвалі ўвагу сваёй змястоўнасцю. На стэндах размясціліся фотаздымкі беларускіх пісьменнікаў,  мовазнаўцаў і іх выказванні аб значэнні роднай мовы ў жыцці народа, малавядомыя беларускія словы, а таксама былі выстаўлены рэпрадукцыі гістарычных помнікаў Беларусі і маленькі аповед пра іх з’яўленне.

Прайсціся па старонках мінулага, зазірнуць у гісторыю нашых продкаў дапамагло мерапрыемства  “Любі, шануй, ведай роднае слова”, у якім прынялі актыўны ўдзел вучні 8-11 класаў. Спаборнічала тры каманды: “Васілёчкі”,  “Званочкі” і “”Каласочкі”. Мерапрыемства праходзіла ў выглядзе падарожжа па краіне роднай мовы, экскурсаводам якога была настаўнік беларускай мовы і літаратуры Алена Мікалаеўна Брыкіна.  Падчас падарожжа мы рабілі прыпынкі на розных станцыях: “Перакладчыкі”,  “Словаведы”.  “Старонкі мінулага і сучаснага”, “Літаратурная крыжаванка”, “Знаўцы беларускага фальклору”, “Нельга забыць”, “Шыфроўка”, “Юныя паэты”. Вучні не толькі паказалі свае веды па беларускай мове і літаратуры, гісторыі і культуры, але шмат цікавага даведаліся аб жыцці беларускага народа.  Канечне, у кожным спаборніцтве ёсць пераможцы і пераможаныя. У нашым конкурсе першае месца заняла каманда “Васілёчкі”. Вось іх імёны: Ганчароў Глеб, Гапеева Руслана, Гарбіна Кірыл, Зайцава Надзея, Куляшоў Міхаіл.  

Гэта мерапрыемства нікога не пакінула абыякавым. Яшчэ раз мы  ўпэўніліся ў тым, што наша мова прыгожая, чароўная, мілагучная і непаўторная. 

Кожнаму чалавеку патрэбна родная мова,
Каб у яго заўсёды было сваё слова.
Яно як вятрыска нясецца,
З кожнага сэрца ліецца.

Гэта невялічкі верш, які быў складзены ўдзельнікамі мерапрыемства “Любі, шануй, ведай роднае слова”.
                                                                    
Кацярына Дуброўская, вучаніца 11 класа ДУА “Каменналаўская сярэдняя школа Шклоўскага раёна”