jour
Администратор

Урачыстыя мерапрыемствы да Дня славянскай пісьменнасці і культуры прайшлі ў сярэдняй школе №1 Шклова

Штогод 24 мая адзначаецца Дзень славянскай пісьменнасці і культуры. Сотні мільёнаў людзей, што пішуць кірыліцай, успамінаюць братоў Кірыла і Мяфодзія, вялікіх асветнікаў ІХ стагоддзя.

Менавіта яны пераклалі на стараславянскую мову Святое пісанне, стварыўшы для гэтага славянскую азбуку. Царква, як каталіцкая, так і праваслаўная, годна ацаніла заслугі братоў: абодва былі кананізаваны як асветнікі славян. У 1863 годзе Свяшчэнны Сінод у гонар тысячагоддзя з’яўлення першай рукапіснай славянскай Бібліі аб’явіў днём Кірыла і Мяфодзія 11 мая, па новым стылі – 24 мая. Гэта і царкоўнае, і свецкае свята, якое радуе ўсіх тых, хто цэніць друкаванае слова і родную мову.

Пазнаёміцца з гісторыяй узнікнення і развіцця пісьменнасці, кнігадрукавання і пісьменніцкай дзейнасці ў Беларусі, убачыць выявы старадаўніх рукапісаў, старадрукі і рэдкія кнігі, якія сталі сусветнай спадчынай, можна  было на гэтым тыдні ў нашай школе.

Так, з нагоды свята, для вучняў 5-9 класаў быў арганізаваны прагляд прэзентацыі  «Дзень славянскай пісьменнасці і культуры», падчас якога вучні пазнаеміліся з цікавай інфармацыяй пра жыццё і дзейнасць святых. У фае школы праводзілася віктарына “Вытокі роднага слова”, у якой вучні прынялі актыўны ўдзел,  праверылі свае веды  на валоданне звесткамі з гісторыі краіны, мовы і культуры народа. 

Яшчэ большую ўрачыстасць святу надавалі паспяховыя вынікі ўдзелу вучняў нашай школы у рэспубліканскім літаратурным конкурсе “Святло Праваслаўя-2022”,  у якім вучні 5-11 класаў сталі пераможцамі і атрымалі 13 дыпломаў і адзін пахвальны водгук! Паспяхова прадставілі сябе і вучні 9-11 класаў, якія ўдзельнічалі ў VIII рэспубліканскіх Тураўскіх чытаннях-2022, прысвечаным памяці свяціцеля Кірылы Тураўскага. Так, вучань 11 класа Грыбачоў Іван па выніках конкурсаў атрымаў два дыплома першай ступені і адзін дыплом другой ступені. Сярод пераможцаў Бадэлька Глеб, Грыбачоў Іван, Грахольская Крысціна, Афанасенка Дзяніс, Драздова Сняжана, Спіцына Яўгенія, Каваленка Аліна, Шуцікава Таццяна, Ленчыкава Таццяна, Рабцава Карына, Яфрэменка Улада, Захарчанка Мацвей, пахвальны ліст атрымала Мільто Марыяна. Паспяхова прадставілі сябе вучні 8-11 класаў, якія ўдзельнічалі ў VIII рэспубліканскіх Тураўскіх чытаннях-2022, прысвечаным памяці свяціцеля Кірылы Тураўскага. Па вынікам конкурсу пераможцамі сталі Грыбачоў Іван і Палікарпаў Ян.

Неабходна адзначыць, што шэраг дадзеных мерапрыемстваў праводзіўся разам з ганаровымі гасцямі, якія таксама прынялі непасрэдны ўдзел у свяце. Так, з аповеду настаяцеля Спаса-Прэабражэнскай царквы г.Шклова іярэя Дзмітрыя прысутныя даведаліся, якім чынам сёння адзначаецца свята і ўшаноўваецца памяць пра святых Кірыла і Мяфодзія.

Пытанні пра духоўныя і маральныя якасці ў жыцці кожнага чалавека, пра духоўнае выхаванне моладзі, пра сумесную работу, якую  праводзіць школа і царква ў гэтым накірунку акрэсліла дырэктар ДУА “Сярэдняй школы №1 г. Шклова” Дрозд Вольга. 

Урачыстае ўзнагароджанне  пераможцаў Рэспубліканскіх конкурсаў  “Святло  Праваслаўя-2022”,  “Тураўскія чытанні-2022 у рамках урачыстых мерапрыемстваў з нагоды памяці Кірыла Тураўскага правялі загадчык ДВМУ Шклоўскі раённы вучэбна-метадычны кабінет Іваненка Вольга, настаяцель Спаса-Прэабражэнскай царквы г. Шклова іярэй Дзмітрый.

Усе прысутныя атрымалі асалоду ад створанай атмасферы духоўнасці, дабрыні і спагады.

Крысціна КАВАЛЁВА, настаўнік беларускай мовы і літаратуры