jour
Администратор

Ратавальнікі нагадваюць: бяспека на першым месцы!

08:4326.12.2019 101 информирует

Пажарная бяспека, бяспека на вуліцы, бяспека ў побыце.  Слова «бяспека» з'яўляецца ключавым аспектам у жыццядзейнасці чалавека.  Бо ад правільных і зладжаных дзеянняў залежыць дабрабыт кожнага чалавека асобна і ўсіх людзей у цэлым.

 Інспектар інспекцыі і нагляду Шклоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Варанцоў правёў выступ у Лядовай арэне г.Шклова.  Андрэй Варанцоў азнаёміў з аператыўным становішчам у горадзе і раёне, нагадаў правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, распавёў, як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення той ці іншай надзвычайнай сітуацыі.  Не засталіся без увагі і такія пытанні, як захаванне правілаў паводзін у побыце.  Таксама работнік МНС заклікаў ні ў якім разе не пакідаць дзяцей без нагляду.

Юлія Мартынчык, спецыяліст СПіУГ Шклоўскага РАНС.