jour
Администратор

Юныя ратавальнікі Акунёўскага дзіцячага саду

12:0923.03.2020 101 информирует

Спецыяліст сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Шклоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Юлія Мартынчык наведала ДУА «Акунеўскі дзіцячы сад Шклоўскага раёна» для таго каб распавесці аб правілах пажарнай бяспекі самым юным жыхарам вёскі Акунёўка.

Пачалася сустрэча з віктарыны " А ці ведаеце вы...?». Аказалася, што дашкольнікі часу дарма не губляюць: ведаюць пра тое, як тэлефанаваць у пажарную службу, што казаць дыспетчару. Хорам хлапчукі і дзяўчынкі паведамілі, што «з запалкамі не гуляюць, ды і газ дома самі не ўключаюць».

Пасля прадстаўлення выхаванцы цэнтра змаглі бліжэй пазнаёміцца з вогнетушыцелем: "Ого...цяжкі які" «" А я таксама змагу патушыць ім агонь?«, "А можна мне націснуць на гэтую ручку?"- так і чулася з усіх бакоў.
У канцы сустрэчы дашкольнікі падзякавалі Юлію Мартынчык за цікавае прадстаўленне і прапанавалі " прыходзіць яшчэ ... з казкамі і песнямі». А госці і не развітваліся, а сказалі: "да новых сустрэч!».


Шклоўскі РАНС