jour
Администратор

Графіці ўпрыгожыла прыпыначны пункт у Шклоўскім раёне

15:0429.05.2020 101 информирует

Шклоўскім раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях праводзіцца паўсядзённая праца па папярэджанні надзвычайных сітуацый і гібелі людзей ад іх. Адным з кірункаў з'яўляецца прапаганда асноў бяспекі жыццядзейнасці. Як паказвае вопыт, найбольш эфектыўнай і дзейснай мерай уздзеяння на свядомасць і паводзіны насельніцтва з'яўляецца сацыяльная рэклама.

Вялікае яркае графіці ўпрыгожыла сцены прыпыначнага пункта каля в.Новыя Чамаданы ў Шклоўскім раёне. На малюнку можна ўбачыць надпіс "Каб б не было бяды, запалкі ў рукі не бяры" і тэлефоны службы МНС.

Юлія Мартынчык, спецыяліст СПіУГ Шклоўскага РАНС