jour
Администратор

Працягваецца рэспубліканская акцыя «Канікулы без дыму і агню!»

11:2623.07.2020 101 информирует

На тэрыторыі Шклоўскага раёна рэспубліканская акцыя «Канікулы без дыму і агню" набірае абароты. У гэты раз работнікамі Шклоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі прышкольны лагер у ДУА «Гарадзішчанская сярэдняя школа Шклоўскага раёна». Дзецям было прадэманстравана пажарнае аварыйна-выратавальнае абсталяванне і расказана пра спосабы яго прымянення. Падчас правядзення акцыі з дзецьмі праведзена гутарка аб правілах пажарнай бяспекі ў перыяд летніх канікул. У завяршэнне мерапрыемства рабяты змаглі падаць ваду з пажарнага ствала і пасядзець у кабіне пажарнага аўтамабіля.

 Юлія Мартынчык, спецыяліст СПіУГ Шклоўскага РАНС