jour
Администратор

Прафарыентацыю ва ўстановах адукацыі праводзіць РАНС

09:5126.01.2021 101 информирует

На мінулым тыдні ў гарадскіх школах прайшла сустрэча навучэнцаў 10-11 класаў з работнікамі Шклоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Яны распавялі юнакам і дзяўчатам пра Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь, патлумачыўшы правілы прыёму, умовы здачы экзаменаў і спартыўных нарматываў. Дзякуючы расказам і дэманстрацыі відэаролікаў вучні змаглі пазнаёміцца з буднямі курсантаў. У ходзе мерапрыемства юнакі і дзяўчаты атрымалі адказы на ўсе пытанні, такія важныя ў момант выбару прафесіі.

Юлія МАРТЫНЧЫК, спецыяліст СПіУГ Шклоўскага РАНС