6 верасня дзень нараджэння адзначыў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (ВІДЭА)

6 верасня дзень нараджэння адзначыла самая шматлікая маладзёжная грамадская арганізацыя - Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. 15 гадоў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі рухаецца вызначаным мэтам - стварае ўмовы для ўсебаковага развіцця беларускай моладзі, імкнецца раскрыць яе творчы патэнцыял, садзейнічае развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванай на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа. У рамках свята по усёй Беларусі прайшлі розныя акцыі і мерапрыемствы. Не застаўся ў баку і Шклоўскі раён.

Возврат к списку

Актуальные новости