jour
Администратор

Чырвоны крыж супраць каронавіруса

12:5426.03.2020 Общество
Як вядома, любую хваробу вельмі важна папярэдзіць. Не выключэнне і вядомы ў апошні час каронавірус. У якасці галоўнай меры прафілактыкі яго называюць выкананне правілаў санітарнай гігіены. Таму Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа актыўна нагадвае іх насельніцтву. Вось і ў нашым раёне старшыня раённай арганізацыі дадзенага таварыства Ірына Драздова і валанцёры наведваюць грамадскія месцы і раздаюць памяткі аб выкананні санітарна-гігіенічных нормаў. Так, напрыклад, такія памяткі атрымалі прызыўнікі ў ваенным камісарыяце Шклоўскага раёна.