jour
Корреспондент

Наша апытанне: «Дзень беларускага пісьменства – важнае свята»

08:3802.09.2020 Общество

Дзень беларускага пісьменства у гэтыым годзе адбудзецца 5-6 верасня ў Бялынічах. Шклоўскі і Бялыніцкі раён звязвае шмат што: у нас агульныя межы, агульная гісторыя і, галоўнае, агульныя людзі. Мы знайшлі тых, хто лічыць аднолькава роднай Шклоўшчыну і Бялыніччыну альбо проста аднолькава любіць абодва раёны, і пагутарылі з імі аб гэтым. А таксама аб тым, якое значэнне мае надыходзячае свята.

Андрэй ГАНЧУК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Ганчук1.jpg– На Шклоўшчыне, як і ў іншых раёнах акругі, я бываю штомесяц у перыяд работы ў выбарчай акрузе. Праводжу прыёмы грамадзян, сустракаюся з жыхарамі не толькі раённага цэнтра, але, выконваючы сваё перадвыбарчай абяцанне, імкнуся пабываць у невялікіх сельскіх населеных пунктах. Спектр пытанняў, з якімі звяртаюцца жыхары раёна, разнастайныя. Разам з тым ёсць і «хранічныя тэмы»: гэта рамонты дарог, якасць паслуг ЖКГ. Па сутнасці, Бялыніцкі і Шклоўскі раён вельмі падобныя. Значную частку ў структуры іх эканомікі займае сельская гаспадарка, практычна аднолькава размеркавана насельніцтва вёскі і горада. Агульныя і шматлікія праблемы, з якімі прыходзяць людзі абодвух раёнаў. І разам з тым, кожны раён мае сваю ўнікальнасць, сваю душу, свой характар. Гэта асабліва прыкметна, калі ўвесь час працуеш у кожным раёне. 

Безумоўна, я планую ўдзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства. І як дэпутат акругі, дзе пройдзе свята, і як жыхар Бялынічаў, які прапрацаваў тут усё сваё жыццё.

Надзея СУПІТАЛЁВА, прадавец аўтакрамы (в.Старое Сяло, Бялыніцкі раён):

Супиталёва1.jpg– Я нарадзілася ў Шклоўскім раёне, скончыла ў 1978 годзе школу ў Гарадзішчы. Пазней мае бацькі пераехалі ў Бабруйск, а я пасля заканчэння вучылішча прыехала працаваць у Бялынічы. У Старым Сяле жыла мая цётка. Я выйшла замуж, і з тых часоў жыву тут. На Шклоўшчыне жывуць мае сваякі: дзядзька, цётка, стрыечныя брат і сястра. Заўсёды цягне на малую радзіму, аднак прыязджаць удаецца не часта. У апошнія гады стараемся з сястрой прыехаць летам на Троіцу. Абавязкова наведваем магілку бабулі на могілках у былой вёсцы Русакі (цяпер гэта частка Гарадзішча). Наш дом захаваўся, на яго месцы растуць дзве бярозкі, каля якіх заўсёды спыняемся, узгадваем пра дзяцінства, фатаграфуемся. 

Дзень пісьменства – важнае свята. Бялынічы да яго вельмі змяніліся ў лепшы бок. Але, на жаль, у мяне не атрымаецца яго наведаць. У гэты дзень буду з выездам па вёсках. Пра тое, як ён прайшоў, даведаюся з нашай раёнкі.


Мордачев1.jpgВасілій МАРДАЧОЎ, галоўны аграном ААТ «Амкадор-Шклоў»:

– Нарадзіўся я ў вёсцы Асавец Бялыніцкага раёна. На Шклоўшчыну трапіў пасля размеркавання, адвучыўшыся на агранома ў Беларускай дзяржаўная сельскагаспадарчай акадэміі. Першае працоўнае месца было ў Гавядах. На малой радзіме жыве мая маці, і я, як бы не быў заняты, наведваю яе як мінімум штомесяц. Канешне, тое месца, дзе нарадзіўся, для мяне самае дарагое. 

З задавальненне прыехаў бы Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічы, аднак пакуль не ведаю, ці будзе магчымасць – зараз самая гарачая пара для аграрыяў, і для агранома кожная хвілінка на ўліку. А ўвогуле, такія святы вельмі патрэбныя. Людзі дзякуючы ім шмат даведваюцца пра родную культуру, літаратуру і вучацца любіць яшчэ мацней сваю краіну. 


Димитриади1.jpgВалянцін ДЗІМІТРЫАДЗІ, майстар кацельнай Шклоўскага УКП «Жылкамгас»:

– Родам я з вёскі Гняздзін Бялыніцкага раёна. Вучыўся ў Вішоўскай СШ, скончыў яе ў 1985 годзе, паступіў у Магілёўскае ПТУ №4, атрымаў спецыяльнасць электраманцёра. Пасля арміі дадаткова скончыў машынабудаўнічы інстытут і прыехаў на радзіму жонкі – у Шклоў. Так і застаўся тут. Нас у сям’і было сямёра,. Бацька быў настаўнікам, памёр рана, маці працавала на ферме, мы дапамагалі ёй і з малку прывучаліся да працы. Усе артымалі вышэйшую адукацыю. Браты жывуць у Магілёве і Бялынічах, сёстры ў Вішове. Прыязджаю на малую радзіму, калі неабходна мая дапамога. І вельмі рады, што на маёй радзіме ў гэтым годзе адбудзецца рэспубліканскае свята. Дзякуючы падрыхтоўцы да яго горад стаў прыгажэй і ўтульней.