jour
Администратор

Шклоўскі раён наведала дэлегацыя ветэранаў Рагачоўскага раёна

09:3014.09.2020 Общество
Пазнаёміцца са Шклоўшчынай, абмяняцца вопытам. Менавіта з такой мэтай наш раён наведала дэлегацыя ветэранаў Рагачоўскага раёна. Сустрэлі і прывіталі шаноўных гасцей каля раённага гісторыка-краязнаўчага музея начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Любоў Савельева, дырэктар музея Ларыса Сілівестрава. Ад імя рагаўчан з прывітальным словам выступіла старшыня райсавета ветэранаў Браніслава Кірэйшына. Яна ўручыла шклаўчанам духмяны каравай як знак павагі і пашаны. 

Госці пазнаёміліся з гісторыяй Шклоўшчыны праз музейную экспазіцыю, наведалі Спаса-Прэабражэнскую царкву, прайшлі па Алеі герояў і інш. А потом накіраваліся ў Александрыю да Трафімавай крыніцы і іншых славутасцяў аграгарадка. На шляху да іх яны наведалі і крынічку каля вёскі Прасалы, адноўленую энтузіястамі – Мікалаем Пунчанка і яго сябрамі. Пасля заканчэння экскурсіі госці з Рагачова запрасілі шклаўчан да сябе.