У рамках Года народнага адзінства ў Шклоўскай цэнтральнай бібліятэцы праходзіць шэраг мерапрыемстваў
У рамках Года народнага адзінства ў Шклоўскай цэнтральнай бібліятэцы праходзіць шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне культурнай спадчыны беларускага народа, папулярызацыю творчасці беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, выхаванне пачуцця патрыятызму і любові да сваёй Радзімы.
Усіх аматараў літаратуры і прыхільнікаў роднага слова сабрала літаратурная вечарына «Паэтычным словам слаўлю родны край». Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне павагі і любові да роднага слова. Пад час яго правядзення прагучалі вершы беларускіх паэтаў, напісаныя ў розныя гады, прысвечаныя роднай мове і нашай краіне. Прысутныя паслухалі прыгожыя беларускія песні, напісаныя на словы пісьменнікаў – класікаў беларускай літаратуры, і музыку беларускіх кампазітараў.
Да мерапрыемства таксама была арганізавана тэматычная выстава «Адкрый для сябе беларускую кнігу», якая складзена з наступных раздзелаў: «Звонкае слова землякоў», «Святло беларускай кнігі», «Лабірынтамі сучаснай літаратуры».
Наведвальнікі бібліятэкі здзейснілі цікавы экскурс у гісторыю беларускай літаратуры, пазнаёміліся з творчасцю вядомых беларускіх пісьменнікаў-класікаў, пісьменнікаў-землякоў, а таксама з кнігамі сучасных беларускіх аўтараў, іх асобнымі выданнямі і зборнікамі беларускай паэзіі і прозы.
Вечарына пакінула вельмі добрыя ўражанні. Кожны прысутны яшчэ раз адзначыў для сябе, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова.
Марына Цімашэнка, загадчык аддзела маркетынгу Шклоўскай цэнтральнай бібліятэкі