jour
Администратор

Вучні Фашчаўскага ВПК далучыліся да "Тыдня лесу"

13:3619.04.2022 Общество

З 9 па 16 красавіка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспаркі ў краіне ў 15 раз праходзіць акцыя “Тыдзень лесу”. У гэтым годзе яна прысвечана Году гістарычнай памяці. Вучні ДУА “Фашчаўскі ВПК дзіцячы сад –сярэдняя школа Шклоўскага раёна” далучыліся да акцыі.

На працягу тыдня ў школе праходзілі розныя мерапрыемствы. Пачаўся тыдзень са знаёмства вучняў з планам мерапрыемстваў на тыдзень. Вучні пачатковых класаў разам з фіксікамі пазнаёміліся з прычынамі, якія выклікаюць пажары ў лесе, з правіламі выратавання ў час ляснога пажару. Пры праглядзе прэзентацый навучэнцы ўспомнілі правілы паводзін у лесе. Вучні старэйшых класаў у чарговы раз упэўніліся ў тым, што веснавыя палы вельмі небяспечныя і патрэбна ўсё зрабіць для таго, каб іх папярэдзіць. 

Усім жадаючым было прапанавана прыняць удзел у розных конкурсах: “Захаваем лес для будучых пакаленняў”, “Што можна зрабіць са смецця?” На працягу тыдня  з вялікім задавальненнем дзеці развешвалі лістоўкі і распаўсюджвалі буклеты.

16 красавіка юныя лесаводы разам з прадстаўнікамі дэпартамента аховы МУС РБ па ахове Дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў замежных дзяржаў, 4-ай асобнай стралковай роты 2-га асобнага стралковага батальёна  ВЧ 6713 прынялі ўдзел у пасадцы лесу. У ходзе правядзення акцыі было засаджана 0.9 га лесу ў лясным квартале № 118 Фашчаўскага лясніцтва Магілёўскага лясгасу. Агульнымі намаганнямі пасадзілі 2143 елкі і 2143 бярозы. Усе прысутнічыя засталіся задаволенымі вынікамі сваёй працы.

А.М. Кулінчанка, кіраўнік школьнага лясніцтва, 
настаўнік біялогіі