jour
Администратор

Дзень беларускага пісьменства адзначылі ў цэнтральнай бібліятэцы

10:5305.09.2022 Общество

Для кожнага жыхара Беларусі першая нядзеля верасня - асаблівая, святочная. Менавіта ў гэты дзень, пачынаючы з 1994 года, наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства і друку. Гэты дзень стаў нацыянальным святам беларусаў, якія з вялікай павагай ставяцца да роднага слова, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры.
 
З гэтай нагоды 2 верасня ў цэнтральнай бібліятэцы прайшоў гістарычны экскурс «Адкрываю, як свет, нанова беларускае роднае слова» для навучэнцаў УА «Шклоўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй №12».

Гасцям мерапрыемства прапанавана падарожжа ў мінулае, знаёмства са славутымі беларускімі першадрукарамі і асветнікамі: Кірылам Тураўскім, Еўфрасінняй Полацкай, Францішкам Скарынай, Сымонам Будным. У рамках мерапрыемства адбылася слайд-прэзентацыя «Праз смугу стагоддзяў дайшло да нас слова». Сваю эрудыцыю і веды ўдзельнікі змаглі прадэманстраваць, адказаўшы на пытанні віктарыны «Пісьменства на зямлі беларускай».

Да Дня беларускага пісьменства ў бібліятэцы арганізавана тэматычная выстава «Пісьменства на зямлі беларускай».  

Вераніка ШАРДУЛЁВА, загадчык аддзела інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі