«Не пакідайце дзяцей адных!»

У рамках рэспубліканскай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!» работнікі Шклоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прыцягваюць пільную ўвагу дарослых да праблемы дзіцячага траўматызму, гібелі ад пажараў і іншых надзвычайных сітуацый з прычыны пакідання іх без нагляду.
Бо самае страшнае для бацькоў – калі нешта дрэннае адбываецца з яго дзіцём. Таму расслабляцца не варта ні на секунду. І менавіта пра гэта работнікі МНС нагадваюць бацькам: выкананне элементарных правілаў пажарнай бяспекі і правілаў бяспекі жыццядзейнасці – важная частка вашага спакою і здароўя вашых малых.
Інспектар ИНиП Шклоўскага РАНС Уладзіслаў Чубікаў наведаў дзіцячую паліклініку горада Шклова, дзе з бацькамі і дзецьмі правёў гутаркі на тэму бяспекі жыццядзейнасці і пакідання дзяцей без нагляду. Таксама распавёў пра асноўныя прычыны пажараў, прывёў прыклады няшчасных выпадкаў з удзелам дзяцей.
Напрыканцы мерапрыемства бацькам былі раздадзеныя навучальныя кніжкі, каб яны разам са сваімі дзецьмі вывучалі правілы дзеянняў на выпадак узнікнення надзвычайных сітуацый і раскладу заняткаў «Ганарымся, што навучылі».
Веданне асноў бяспекі жыццядзейнасці – адна з асноў нашага жыцця, якая дапаможа захаваць жыцці Вам і Вашым блізкім.
Юлія Мартынчык, спецыяліст ГПіУГ Шклоўскага РАНС
