Па ўсім Шклоўскім раёне ратавальнікі праводзяць рэйды па палах сухой расліннасці

Работнікі Шклоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях тлумачаць жыхарам аб правілах бяспекі пры спальванні сухой расліннасці, прыводзяць прыклады бестурботнасці людзей, якія прывялі да трагічных наступстваў, нагадваюць аб мерах адміністрацыйнай адказнасці, прадугледжаных за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі. У ходзе тлумачальнай гутаркі работнікі МНС таксама нагадваюць аб правілах ў побыце, паводзінах пры ўзнікненні пажару, тэлефоны экстранных службаў і ўручаюць наглядна-выяўленчую прадукцыю.
Юлія Мартынчык, спецыяліст СПіУГ Шклоўскага РАНС
