Палы травы. У чым іх небяспека?

Вясна кожнага года адрозніваецца надвор’ем, але нязменнымі штогод застаюцца палы травы. Цёплая сухое надвор’е становіцца для грамадзян знакам для навядзення парадку на прысядзібных участках. Вось толькі не заўсёды гэтая «генеральная ўборка» бяспечная. Гараць хаты, пабудовы, пакідаючы людзей без даху над галавой і нажытай гадамі маёмасці. Часам стыхія забірае і жыцці.
Вясновыя палы наносяць сур’ёзную шкоду навакольнаму асяроддзю. У выніку іх парушаецца натуральны прыродны баланс, могуць узнікнуць маштабныя пажары. Агонь губіць жывёл, знішчае месцы гнездавання птушак, збядняе відавы склад лугавой расліннасці.
Акрамя травы, нельга таксама спальваць вырабы з пластыка, гумы, афарбаваныя кавалкі дрэва, старую мэблю – пры гарэнні усё гэта вылучае небяспечныя для здароўя рэчывы.
Правілы бяспечнага спальвання смецця
Неабходныя наступныя ўмовы: ціхае надвор’е, ёмістасць з вадой аб’ёмам не менш за 10 літраў, вычышчаная ад верхняга пласта глебы пляцоўка, адлегласць ад якой павінна быць не менш за 10 метраў да будынкаў, 20 метраў да ляснога масіву і 30 метраў да скірдаў сена і саломы. Пасля падпаленыя матэрыялы патушыце да поўнага спынення тлення.
Згодна з артыкулам 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных парушэннях, за выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пожніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў, вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад дзесяці да сарака базавых велічыняў. Развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да дванаццаці базавых велічынь (арт.15.58 КоАП). За знішчэнне або пашкоджанне тарфянікаў, лясных масіваў прадугледжана крымінальная адказнасць.
Тым жа, хто любіць адпачываць на прыродзе, не лішнім будзе нагадаць:
– не пакідайце ў месцах адпачынку непатушаныя вогнішчы, запалкі, недакуркі, шкляныя бутэлькі (на сонцы яны працуюць як павелічальнае шкло і падпальваюць траву, мох і г.д.);
– не праходзьце міма падпаленай травы, пры немагчымасці патушыць пажар сваімі сіламі паведамляйце пра ўзгаранні ў дзяжурную службу МНС па тэл. «101», «112».
Алгарытм тушэння сухой расліннасці
Толькі пачаўшую гарэць траву можна патушыць самастойна, закідаўшы агонь грунтам або пяском. Для тушэння падыдуць таксама звязкі дубцоў або галінак ліставых дрэў, шчыльная тканіна, мокрая адзежа. Нанасіце ўдары, як бы змятаючы полымя; галіны, тканіну пасля кожнага ўдару перагортвайце, каб яны астуджаліся і не загарэліся. Патушыўшы пажар, не сыходзьце да таго часу, пакуль не пераканаецеся, што агонь не разгарыцца зноў.
Калі на Вас загарэлася адзенне:
– нельга бегчы, гэта толькі ўзмоцніць гарэнне;
– хутка скіньце палымнеючую вопратку, а калі гэта не атрымалася, падайце і катайцеся па зямлі, збіваючы полымя.
Калі на іншым чалавеку загарэлася адзенне:
– нельзя даваць яму бегчы, полымя разгарыцца яшчэ мацней;
– дапамажыце яму хутка скінуць палымнеючую вопратку і заліць яе вадой;
– калі гэта не атрымалася, неабходна паваліць пацярпелага на зямлю і любым спосабам збіць полымя з дапамогай вогнетушыцеля, вады, зямлі або шчыльнай тканіны, якую трэба шчыльна прыціснуць да падпаленай вопраткі. Пры гэтым галаву пацярпелага пакінуць адкрытай, каб пазбегнуць атручвання прадуктамі гарэння.
Наведвайце сваіх састарэлых сваякоў, бацькоў, якія пражываюць у прыватным сектары. Дапамажыце ім бяспечна навесці парадак на падворку, бо многія з іх цвёрда перакананыя, што паліць «дзедаўскім» спосабам леташнюю траву карысна для прыроды.
Бяспечнай Вам вясны!
Юлія МАРТЫНЧЫК, спецыяліст СПіУГ Шклоўскага РАНС
