Працягваецца акцыя «Бяспечны Новы год»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!»інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Шклоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Варанцоў наведаў УА «Шклоўская дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку» і правёў тэматычную гутарку з навучэнцамі.
У рамках гутаркі з дзецьмі работнік Шклоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзіў конкурсы па бяспецы жыццядзейнасці, у якіх выхаванцы з велізарным задавальненнем прымалі ўдзел. Па выніках гутаркі дзеці навучыліся і паўтарылі Асновы бяспекі жыццядзейнасці. А па заканчэнні гутаркі прысутным былі ўручаны памяткі прафілактычнай накіраванасці.
Юлія Мартынчык, спецыяліст СПіУГ Шклоўскага РАНС