Прафілактычную работу праводзяць ратавальнікі ў Шклове

Работнікі Шклоўскага районнага аддзела па надзвычайных сітуацыях пабывалі ў населеных пунктах Шклоўшчыны. У першую чаргу ратавальнікі заклікалі мясцовых жыхароў выконваць правілы бяспекі ў побыце. Асабліва нагадалі пра небяспеку курэння ў пасцелі і месцах, прызначаных для сну, а таксама абсталяванне жылых памяшканняў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі.