Прафілактычную работу праводзяць ратавальнікі Шклоўшчыны

У рамках прафілактычнай работы прадстаўнікі Шклоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях пабывалі ў населеных пунктах Шклоўшчыны. У першую чаргу ратавальнікі заклікалі мясцовых жахароў выконваць правілы бяспекі ў побыце. Асабліва нагадалі пра небяспеку курэння ў пасцелі і месцах, прызначаных для сну. Пры гутарцы з насельніцтвам звярнулі ўвагу грамадзян на пытанні дзіцячага траўматызму і гібелі дзяцей на пажарах, а таксама дзіцячага свавольства з агнем. Прадстаўнікі РАНС нагадалі аб неабходнасці правіл карыстання цеплагенерыруючымі прыборамі і пячным атапленнем, а таксама абсталявання жылых памяшканняў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. Кожны жыхар атрымаў наглядна-выяўленчую прадукцыю.
