Рэспубліканская акцыя «Канікулы без дыму і агню!» у Гарадзішчанскай СШ

На тэрыторыі Шклоўскага раёна рэспубліканская акцыя «Канікулы без дыму і агню” набірае абароты. У гэты раз работнікамі Шклоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі прышкольны лагер ДУА «Гарадзішчанская сярэдняя школа Шклоўскага раёна». Дзецям было прадэманстравана пажарнае аварыйна-выратавальнае абсталяванне і расказана пра спосабы яго прымянення. Таксама з дзецьмі была праведзена гутарка аб правілах пажарнай бяспекі ў перыяд летніх канікул. Па завяршэнні мерапрыемства рабяты змаглі падаць ваду з пажарнага ствала і пасядзець у кабіне пажарнага аўтамабіля.
Юлія МАРТЫНЧЫК, спецыяліст СПіВА Шклоўскага РАНС




