Шклоўскія ратавальнікі праводзяць прафілактычную работу ў вясковых населеных пунктах

У рамках прафілактычнай работы супрацоўнікі Шклоўскага районнага аддзела па надзвычайных сітуацыях пабывалі ў вясковых населеных пунктах Шклоўшчыны. Ратавальнікі нагадалі мясцовым жыхарам аб тым, як зберагчы сваё жыллё ад пажару. Распавялі, што ў аснове пажараў ляжыць чалавечны фактар і як важна ў зімовы перыяд трымаць у спраўнасці ацяпляльныя элементы, не перакальваць печы і не пакідаць іх топку без нагляду. Работнікі МНС рэкамендавалі жыхарам для папярэджання пажару ў пакоі ўсталяваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія апавясцяць гучным сігналам ў выпадку задымлення. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!