«СуперСТАР» таксама за бяспеку

«СуперСТАР» таксама за бяспеку

Заканчваецца прафілактычная акцыя «Моладзь за бяспеку». У час яе было праведзена шмат карыстных мерапрыемстваў, мэта якіх была адна – яшчэ раз нагадаць грамадскасці пра неабходнасць выконваць простыя і ў той жа час жыццёва важныя правілы пажарнай бяспекі.

Адно з такіх мерапрыемстваў у нашым горадзе адбылося ў раённым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. А сабраліся на яго жанчыны, які наведваюць аддяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў. «СуперСТАР» – менавіта такое слова стала дэвізам для мерапрыемстваў, якія МНС праводзіць з пажылымі людзьмі.

Спецыяліст СпіВА РАНС Юлія Мартынчык нагадала жанчынам, як важна ў гэтыя халодныя восеньскія дні ўважліва абыходзіцца з пячным атапленнем, устанавіць у доме аўтаматычныя пажарныя апавяшчальнікі, а таксама быць пільнымі ў дачыненні да суседзяў, якія, на жаль, у асобных выпадках могуць злоўжываць алкаголем.

Потым пажылыя людзі з маладым азартам у вачах прынялі ўдзел у конкурсах і гульнях. Напрыклад, вельмі спадабалася ім надзяваць на хуткасць баёўкі. І яны не на шмат саступілі ў гэты ратавальнікам, для якіх норма апранання – 19 секунд.

На заканчэнні мерапрыемства Юлія Мартынчык падаравала жанчынам прысмакі для салодкага стала.

Меркаванне
Зінаіда КУРДУЧОВА, пенсіянерка:

– Хочацца сказаць дзякуй ратавальнікам за сённяшняе мерапрыемства. Яно было не толькі цікавае, але і карыснае. Канешне, правілы пажарная бяспекі мы ведае і выконваем, але ў чарговы раз узгадаць іх ніколі не бывае лішнім. Увогуле мы, наведвальнікі РЦСАН, вядзём актыўны лад жыцця: займаемся скандынаўскай хадзьбой, ходзім у басейн, наведваем розныя мерапрыемствы. І ніколі не страчваем аптымізму!

Последние новости

Общество

Праздничные мероприятия в Шклове продолжились торжественным шествием

9 мая 2026
Читать новость
Общество

В центре детского творчества «Прамень» состоялся районный конкурс «Мы — наследники Великой Победы!»

9 мая 2026
Читать новость
Общество

Поздравления с днем рождения и Днем Победы принимала жительница деревни Подкняженье

9 мая 2026
Читать новость
Общество

Празднование Дня Победы в Шклове началось на мемориальном комплексе на левобережье Днепра

9 мая 2026
Читать новость
Общество

Воспитанники военно-патриотического клуба «Восток» почтили память героев Великой Отечественной войны

9 мая 2026
Читать новость
Общество

Внимание, водители! Ограничение движения в Шклове 9 и 10 мая

9 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем