З павагай да пажылых людзей

Супрацоўнікі Шклоўскага РАНС, Шклоўскай ЦРБ і Шклоўскага раённага дома культуры арганізавалі мерапрыемства, прысвечанае Дню пажылых людзей. Работнікі культуры правялі маштабны канцэрт, медыкі мералі ціск пажылым людзям. Шклоўскі РАНС не застаўся ўбаку. Выратавальнікі арганізавалі квэст-гульню “Супер-СТАРЫ”, у якой пажылыя людзі паўтаралі нумары тэлефонаў службы МНС, адгадвалі загадкі, успаміналі, як карыстацца вогнетушыцелем і задавалі супрацоўнікам РАНС пытанні, якія іх цікавілі.
Юлія МАРТЫНЧЫК, спецыяліст сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Шклоўскага РАНС




