Занятак у дзіцячым садку аг. Дабрэйка

У чарговы раз прайшлі заняткі ў ДУА ” Дзіцячы сад №12 аг. Дабрэйка Шклоўскага раёна». Іх з дзецьмі правяла спецыяліст СПіУГ Шклоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Юлія Мартынчык.
Супрацоўніца РАНС у сваёй гутарцы з дзецьмі паўтарыла нумары, і правілы выкліку падраздзяленняў МНС. Таксама правяла некалькі цікавых і пазнавальных конкурсаў пад назвай “З агнём жартаваць нельга”, у якіх дзеці актыўна прынялі ўдзел. З усімі прапанаванымі заданнямі яны справіліся “на выдатна”. Па заканчэнні гутаркі дзецям была раздадзена наглядная прадукцыя прафілактычнага характару.
Шклоўскі РАНС
