Да 75-годдзя вызвалення Беларусі: У гонар прадзеда – паэтычныя радкі

Да 75-годдзя вызвалення Беларусі: У гонар прадзеда – паэтычныя радкі

У мяне быў прадзед,
Смелы чалавек.
I аб iм я помніць
Буду ўвесь свой век.

Ён прайшоў вайну ўсю
Ад Брэста да Берліна,
Каб змагла спакойна спаць
Уся наша краіна.

Ваяваў сумленна,
Ворагаў граміў,
Не баяўся смерці,
Паранены ён быў.

Пра сябе не думаў,
Думаў аб сям’і,
I аб тым, каб людзі
Mipнa жыць маглі.

Вельмі я ўдзячная,
Прадзед мой, табе
За жыццё шчаслівае
На маёй зямлі.

Мінула 75 год з таго дня, як наша краіна атрымала свабоду ад фашыстскай навалы. З таго часу змянілася не адно пакаленне. І тыя, хто нарадзіўся ў ХХІ стагоддзі – ужо праўнукі Перамогі. Вельмі важна, каб яны памяталі сваіх продкаў, якія мужна баранілі нашу Радзіму, каб ганарыліся іх подзвігамі. Так, як ганарыцца Марыя Лянчэўская – вучаніца Гавядскай СШ, якая прысвяціла свайму прадзеду гэты цудоўны верш.
Школа 023.JPG

 «Мой прадзед Фёдар Цімафеевіч Лосеў нарадзіўся і вырас у вёсцы Кулікоўка Слаўгарадскага раёна, – расказвае Маша. – Скончыў сем класаў, пасля школы працаваў у калгасе. У 1930 годзе паступіў у Мінскае вучылішча пры НКУС. Пасля яго заканчэння працаваў на Уздзеншчыне міліцыянерам. Сябраваў з паэтам Пятрусём Броўкам».

Свой баявы шлях Федар Цімафеевіч пачаў пад Сталінградам у студзені 1942 года. Быў некалькі разоў паранены, ляжаў у шпіталях. Апошняе раненне атрымаў у верасні 1944 года на польскай зямлі пры вызваленні населеннага пункта Санок.

Пасля вайны некалькі год працаваў міліцыянерам на малой радзіме. Але раненні давалі аб сабе ведаць. У 1960 годзе ў Фёдара Цімафеевіча цалкам аднялі нагу. Сям’я была вялікая – сямёра дзяцей і двое дарослых, і каб пракарміць дзяцей ён рабіў для продажу розную мэблю.
Яго заўсёды запрашалі на сустрэчы не толькі школьнікі, але і дарослыя. І з цікавасцю слухалі, як ён расказваў аб страшных днях вайны і мужнасці  савецкіх салдат. Разам з піянерамі Фёдар Цімафеевіч знаходзіў родных салдат, якія былі пахаваныя на вясковых могілках. Меў шмат узнагарод, сярод якіх – Ордэн Славы III ступені. Яго ён атрымаў за тое, што разам са сваім узводам знішчыў больш за 30 фашыстаў з падводамі. Гэта дало магчымасць батальёну заняць бліжэйшую вёску.

Школа 015.JPG

Фёдар Цімафеевіч з жонкай Кацярынай Сяргееўнай і ўнучкамі Антанінай і Наталляй.

 Памёр ён 5 сакавіка 1992 года, за 13 год да нараджэння Машы. Аднак яна ведае шмат аб ім з расповядаў мамы Антаніны Васільеўны. І яна стараецца быць годнай яго памяці. Займаецца танцамі, рукадзеллем, любіць жывёл. Дзяўчынка пойдзе ў 9 клас і ўжо вырашыла, што хоча стаць урачом, каб дапамагаць людзям.

«Вельмі важна захоўваць памяць аб тых, хто ваяваў у гады Вялікай Айчыннай вайны, – кажа Марыя Лянчэўская. – Калі б не яны, магчыма, і нас не было б. Яны далі магчымасць нам жыць, развівацца, цаніць мір на зямлі і рабіць гэты мір крыху лепшым».

Последние новости

Общество

Торжественная церемония чествования медицинских работников Шкловщины

20 июня 2025
Читать новость
Общество

Спасибо за труд: в Шклове чествовали лучших медицинских работников

20 июня 2025
Читать новость
Школьные горизонты

Прошло закрытие смены воспитательно-оздоровительного лагеря «Пионерские искры»

20 июня 2025
Читать новость
Это наша с тобой биография

Детский садик “Ленок”. 1990 год

20 июня 2025
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко – выпускникам вузов: мир огромен, а Беларусь у нас одна

20 июня 2025
Читать новость
Местное самоуправление

Старошкловский сельский исполнительный комитет

20 июня 2025
Читать новость