«Двое з васьмярых не вярнуліся з фронту…». Гісторыя сям’і, у якой дагэтуль не ведаюць пра лёс родных

«Двое з васьмярых не вярнуліся з фронту…». Гісторыя сям’і, у якой дагэтуль не ведаюць пра лёс родных

Кожнаму з нас трэба час ад часу пагартаць кнігу «Памяць», паглядзець на партрэты тых, хто праслаўляў наш край самаадданай працай. Тых, хто змагаўся за нас, нашчадкаў, у час Вялікай Айчыннай вайны. Перачытаць у цішыні прозвішчы тых, хто аддаў за нас жыццё…  Вусцішна становіцца, калі адкрываеш старонку, дзе пералічаны прозвішчы тых, хто прапаў без вестак. Сотні прозвішчаў тых, чый лёс і чыё месца пахавання засталіся невядомымі бацькам, жонкам, дзецям…
Ковалев.jpg

Леанід Кавалёў з жонкай, дачкой і унукам.

 «Кавалёў Сцяпан Сямёнавіч, н. у 1918 в.Акунёўка, прапаў без вестак у 1941 годзе», «Кавалёў Сямён Сямёнавіч, н. у 1920 у в.Акунёўка, прапаў без вестак», – сведчаць сухія радкі. У суседнім, Бялыніцкім раёне – аграгарадку Галоўчын, жыве пляменнік прапаўшых салдат, які расказаў нам пра слаўныя вайсковыя традыцыі сваёй сям’і. 
 
Леанід Кліменцьевіч Кавалёў нарадзіўся ў вёсцы Акунёўка. У 1971 годзе скончыў Гарадзішчанскую дзесяцігодку. У Бялыніцкі раён разам з жонкай прыехаў настаўнічаць пасля заканчэння Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.А.Куляшова. 

«У гады  Вялікай Айчыннай вайны змагаліся з ворагамі мой бацька Кліменцій Сямёнавіч і сем бацькавых братоў: Рыгор,Фёдар, Іван,Сямён, Сцяпан, Васіль,Аляксандр, – расказвае Леанід Кліменцьевіч. – У гісторыі  вядома не так і многа сямей, з якіх цэлая вайсковая адзінка – аддзяленне – змагалася за незалежнасць сваёй Радзімы. На жаль двое з васьмярых не вярнуліся з фронту».

…Кліменцій Сямёнавіч нарадзіўся ў 1905 годзе ў вёсцы Акунёўка  . Рос працавітым: у свае пятнадцаць гадоў умеў касіць і араць, малаціць і коней пасвіць. Закончыў  царкоўна-прыходскую  школу, вучыцца далей перашкодзіла Грамадзянская вайна. Пасля яе працаваў у гаспадарцы свайго бацькі, а потым у калгасе «Чырвоная Аўчаса» паляводам,  жывёлаводам, загадчыкам фермы. У вельмі цяжкія для сям’і часы – 1937-1939 гады быў абраны на пасаду старшыні калгаса. У верасні 1939 года удзельнічаў у вызваленчым паходзе Чырвонай Арміі у Заходнюю Беларусь.
Ковалёв Климентий Семёнович .jpg

      Кліменцій Сямёнавіч Кавалёў

    З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны Кліменцій Сямёнавіч быў мабілізаваны. Залічаны стралком у 212-ы армейскі запасны стралковы полк 16 арміі, потым у 5-ы рабочы батальён станцыі забеспячэння пры 16-й арміі. Прымаў удзел у абароне Магілёва, Смаленска. У  баях пад Вязьмай трапіў у палон, але змог уцекчы і прыйшоў у родную вёску, дзе яго чакалі жонка і дзеці. Партызаны залічылі яго ў рэзерв, даручалі пекчы хлеб, весці назіранне  за акупацыйным войскам. Пасля вызвалення вёскі ў чэрвені 1944 года Кліменцій Кавалёў зноў апынуўся ў дзеючым войску. Удзельнічаў у вызваленні  паўночна-заходняй  часткі Беларусі, Літвы, Латвіі, Венгрыі, Аўстрыі. Перамогу адзначыў у Вене. За ўдзел у баях Вялікай Айчыннай вайны Кліменцій Сямёнавіч быў узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені, медалём “За адвагу” і інш. 

Трагічным быў лёс яго братоў. Сцяпан  прапаў без вестак у 1941 годзе дзесьці у Заходняй Беларусі  (па звестках АБД «Мемарыял»). Пра Сямёна і такіх звестак няма. А на мемарыяльным комплексе “Памяць” сярод іншых прозвішчаў высечаны два аднолькавыя надпісы – Кавалёў С.С. і Кавалёў С.С.

Ковалёв Семён Семёнович - 0003.jpg

Сямён Сямёнавіч Кавалёў

Ковалёв Степан Семёнович - 0005.jpg

Сцяпан Сямёнавіч Кавалёў

Пасля Айчыннай вайны застаўшыяся ў жывых браты Кавалёвы працавалі на карысць Радзіме на розных пасадах у розных галінах народнай гаспадаркі.

… «9 Мая для нашай сям’і – свята со слязамі на вачах, таму што побач няма блізкіх людзей, якім мы абавязаны жыццём, – кажа Леанід Кавалёў. – А нам застаецца памяць пра іх».
І гэтую памяць ён не толькі захоўвае сам, аднак і перадае дзецям і ўнукам, якія ганарацца сваімі продкамі, сваёй сям’ёй.

Последние новости

Официально

Член Совета Республики Леонид Заяц пообщался с коллективом холдинга «Купаловское»

20 июня 2025
Читать новость
Официально

В Шклове сегодня состоялось заседание райисполкома. В центре внимания – санитарное благополучие населения

20 июня 2025
Читать новость
Здоровье

Врач перечислила анализы, которые помогают выявить заболевания щитовидной железы

20 июня 2025
Читать новость
Общество

Торжественная церемония чествования медицинских работников Шкловщины

20 июня 2025
Читать новость
Общество

Спасибо за труд: в Шклове чествовали лучших медицинских работников

20 июня 2025
Читать новость
Школьные горизонты

Прошло закрытие смены воспитательно-оздоровительного лагеря «Пионерские искры»

20 июня 2025
Читать новость