Яўген Крупенька. «Зразумей і паслухай»

Яўген Крупенька. «Зразумей і паслухай»

У рамках ініцыятывы «Кожная пятніца — роднае, сваё» прапануем прачытаць вам вершы беларускіх паэтаў, у тым ліку і нашых землякоў-шклаўчан.

Яўген Міхайлавіч Крупенька нарадзіўся 20 жніўня 1936 года ў вёсцы Саськаўка ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Фашчаўскай СШ працаваў літсупрацоўнікам у рэдакцыі Шклоўскай раённай газеты «Чырвоны барацьбіт» (1954-1955). Служыў у Савецкай Арміі (1955 –1958). З 1958 – літсупрацоўнік газеты «За вяртанне на Радзіму» з 1959 – часопіса «Блакнот агітатара», з 1961 – загадчык аддзела часопіса «Бярозка». У 1970 годзе закончыў Літаратурны інстытут імя М.Горкага ў Маскве. Пасля заканчэння інстытута – супрацоўнік газеты «Чырвоная змена». Член СП РБ з 1980 года. Памёр ў 1990 годзе.

Першыя вершы ў рэспубліканскім друку апублікаваў у 1956 у газеце «Чырвоная змена». Аўтар зборнікаў вершаў «Салаўі» (1969), «Нядзеля» (1972), «Бусліны човен» (1975), «Слон пад мікраскопам» (1978), «Стрэчанне» (1981), «Юбілейныя бліны» (1984), «Карэнні» (1986) і шэрага іншых. Перакладаў на беларускую мову творы рускіх і грузінскіх паэтаў. Выступаў з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі.

www.lib-shklov

Зразумей і паслухай

Зразумей і паслухай,
а пасля ўжо скажы,
ці пачуў, як гамоняць
над зямлёю дажджы…

І як зоры спяваюць,
калі ціша кругом,
і як дыхаюць травы
на лугах за Дняпром,

як хвалюецца ніва
і шумяць каласы,
і аб чым размаўляюць
дубровы, лясы.

Ты таксама прыгледзься
сінім ранкам, калі
чарадзейныя песні
дорыць неба зямлі, —

і тады ты адчуеш,
ідучы ад людзей,
як уласная песня
вылятае з грудзей.

Хай да зор узлятае,
не хваліся: твая!
Перш спяваць сталі птушкі,
ну а людзі — пасля!

Последние новости

Здоровье

Как по утренним отекам распознать скрытые проблемы с почками и что нужно проверить в первую очередь

20 апреля 2026
Читать новость
Официально

Встреча с Трампом, ситуация в мире и Беларусь будущего. Полная версия интервью Александра Лукашенко RT 

20 апреля 2026
Читать новость
Здоровье

Судэксперты рассказали, можно ли принимать антидепрессанты без назначения врача

20 апреля 2026
Читать новость
Я выбираю Шкловщину

В основе всего – любовь к технике: рассказываем про молодого специалиста ЗАО «Большие Славени»

20 апреля 2026
Читать новость
Человек и закон

С 17 по 21 апреля ГАИ проводит профилактическое мероприятие «Пьяному и бесправному не место на дороге!»

20 апреля 2026
Читать новость
Экономика

Белорусы могут отправлять деньги в Россию без комиссии через ЕРИП

20 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем