Калядкі правялі ў Шклоўскай спецыяльнай школе-інтэрнаце

У Шклоўскай спецыяльнай школе-інтэрнаце стала добрай традыцыяй правядзенне Калядак.
Гэта выдатная магчымасць пазнаёміць вучняў з багатымі народнымі традыцыямі праз гульню, спевы, тэатралізацыю.
Да свята дзеці падрыхтавалі касцюмы калядных персанажаў: Казы, Зорканошы, Цыгана, Каня. Галоўнымі героями сталі Гаспадар з Гаспадыняю, калядоўшчыкі, Каза, Цыган.
Вяселыя песні, народныя танцы, варажба, жарты напоунілі актавы зал школы радасцю і добрым настроем. А калі зайграў ансамбль «Калядныя зоркі», дзеці пайшлі ў танцы. Колькі ж было радасці, захаплення ў іх вачах!
На мерапрыестве прысутнічалі і бацькі, толькі не ў ролі проста гледачоў, а памочнікаў і ўдзельнікаў свята.
Свята завяршылася за святочным сталом з гарбатай і ласункамі. Але дух адзінства, радасці, які прынесла Каляда, яшчэ надоўга застанецца з ўдзельнікамі.



