21 лютага — Дзень роднай мовы

Беларуская мова — гэта дыханне зямлі, што памятае нашых продкаў; гэта голас палёў, якія шумяць пад ветрам; гэта пяшчота матуліных слоў і мудрасць старых песень. Яна жыве ў кожным, хто хоць раз адчуў, як прыгожа можа гучаць простае «дзякуй» або «калі ласка».
Наша мова — мяккая, як снег, і моцная, як дубовы корань. Яна ўмее быць i святочнай, і будзённай, яна здольная перадаць і шчырую ўсмешку, і глыбокую думку. У ёй — наш характар, наша гісторыя, наша будучыня.
Сёння — выдатны дзень, каб сказаць ёй «дзякуй». За тое, што захоўвае нас. За тое, што вучыць быць сабой. За тое, што наш Дзяржаўны гімн з прыгожымі беларускімі словамі аб’ядноўвае наш народ і выклікае гонар за нашу Айчыну, нашу дзяржаву.
З Днём роднай мовы! Няхай беларускае слова гучыць упэўнена i прыгожа.