Гісторыя Анастасіі Шаўчэнка, ахвяры фашысцкага генацыду

Гісторыя Анастасіі Шаўчэнка, ахвяры фашысцкага генацыду

Сёння ў нашай штотыднёвай рубрыцы не будзе фотаздымка. Будзе свечка памяці па ўсім, хто стаў ахвярай фашысцкага генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

І будзе гісторыя адной дзяўчыны, якую са слоў яе сястры і сведкі трагічных падзей запісала бібліятэкар Чарнаруцкай бібліятэкі Аліна Салаўёва.

Нарадзілася Анастасія Шаўчэнка ў 1913 годзе ў вёсцы Рубеж у сялянскай сям’і. 3 дзяцінства дапамагала бацькам па гаспадарцы. Закончыла 3 класы пачатковай школы, больш не змагла вучыцца. Трэба было працаваць, каб дапамагчы бацькам пракарміць сям’ю.

Добрым падспор’ем у сям’і было шыццё. Маці добра шыла, абшывала адзеннем жанчын навакольных вёсак. І дзяўчынка з ахвотаю дапамагала ёй. Хутка і сама добра навучылася шыць і карыстацца швейнай машынкай. Але мірныя справы людзей парушыла вайна.

Вёска Рубеж была ў партызанскай зоне. Жыхары вёскі, як маглі, дапамагалі партызанам. Хто пёк хлеб, а Насця Шаўчэнка шыла маскіровачныя халаты для партызан.

У канцы 1943 пачатку 1944 года ў вёсцы Рагозна быў нямецкі гарнізон. Па даносу немцы адправілі на разведку ў вёску Рубеж двух паліцаяў, пераадзетых партызанамі. Яны павінны былі выведаць у жыхароў, хто дапамагае партызанам. Паліцаі давелаліся, што Насця шые халаты для партызан. Дзяўчыну арыштавалі, забралі пашытыя маскіровачныя халаты. Давезлі яе немцы да вёскі Аляксандраўка. Там астанавіліся ў адной з хат, жорстка здзекаваліся з дзяўчыны. Доўга білі, згвалтавалі, затым растралялі. Доўгі час родныя не маглі пахаваць цела дзяўчыны, так як немцы не дазвалялі гэтага зрабіць.

Пахавана на могілках у вёсцы Палыкавічы. Анастасія Шаўчэнка не дажыла да Дня Перамогі. Яна стала адной са шматлікіх ахвяр фашысцкага генацыду на беларускай зямлі. Але яе імя — у нашай памяці. Яе мужнасць — у нашых сэрцах.

Последние новости

Здоровье

Кофе при варикозе: флеболог рассказал, сколько чашек можно без вреда для сосудов

2 ноября 2026
Читать новость
Общество

Курс на похолодание. Какой будет погода на этой неделе, рассказал синоптик

2 ноября 2026
Читать новость
Человек и закон

ГАИ рекомендует водителям подготовиться к эксплуатации машин в условиях понижения температуры

2 ноября 2026
Читать новость
Общество

Шкловчане могут рассказать о работе учреждений здравоохранения через чат-бот

2 ноября 2026
Читать новость
Досуг

Белорусы увидят парад планет, метеорный шторм и полеты МКС – когда смотреть на небо в ноябре

2 ноября 2026
Читать новость
Официально

Построить в срок Нежинский ГОК. Александр Лукашенко собрал совещание по важному для страны проекту

2 ноября 2026
Читать новость

Рекомендуем