Аляксандр Лукашэнка: душа славянскага народа загадкавая, але нязменна шырокая, шчырая і міласэрная

Аляксандр Лукашэнка: душа славянскага народа загадкавая, але нязменна шырокая, шчырая і міласэрная

Душа славянскага народа загадкавая, але нязменна шырокая, шчырая і міласэрная. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на рэспублiканскiм свяце «Купалле» («Александрыя збiрае сяброў»), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Мы святкуем Купалле ў Год беларускай жанчыны. Невыпадкова сімвалам свята стала купальская Берагіня. Продкі верылі, што яна аберагае пасевы і напаўняе жыватворнай сілай травы, ахоўвае сямейны ачаг, клапоціцца пра дзяцей і матуль», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. 

«Хочацца, каб увесь наш свет, такі крохкі, як мы бачым, быў акутаны яе покрывам, каб у кожнай сям’і панавалі любоў і дабрабыт. Каб праз год мы з вамі зноў сустрэліся тут, у Александрыі. І разам адправіліся ў новае падарожжа да душы славянскага народа — загадкавай душы, але нязменна шырокай, шчырай і міласэрнай», — дадаў Прэзідэнт.

Кiраўнiк дзяржавы пажадаў усім цудоўнага вечара, прыемных уражанняў і лагоднай цеплыні, якая будзе саграваць да наступнага Купалля.

Последние новости

Спорт

Семейный спортивный праздник объединил шкловчан в День знаний

1 сентября 2026
Читать новость
Здоровье

Психотерапевт рассказала, как распознать и лечить сезонную депрессию

1 сентября 2026
Читать новость
Спорт

В ОАО «Александрийское» с размахом прошла летняя спартакиада

1 сентября 2026
Читать новость
Общество

Праздник знаний с пользой: Беларусбанк провел интерактивную программу для учащихся СШ №4

1 сентября 2026
Читать новость
Общество

Торжественная линейка в СШ №4 Шклова открыла новый учебный год

1 сентября 2026
Читать новость
Общество

День знаний в Александрийской школе: праздник, подарки и первый звонок

1 сентября 2026
Читать новость