Дзеці вайны. Лёс Зінаіды Марцінковай

Дзеці вайны. Лёс Зінаіды Марцінковай

Вялікая Айчынная вайна — адна з найбольш трагічных старонак у гісторыі нашага народа. Мільёны чалавечых жыццяў былі загублены, незлічоныя пакуты перажыў увесь свет. Але асабліва цяжка прыйшлося дзецям таго часу. Яны, малыя і безабаронныя, вымушаны былі сталець вельмі хутка, заўчасна развітацца з дзяцінствам, бачыць жахі вайны, голаду і холаду.

Дзеці вайны — гэта пакаленне, якое вырасла ў акопах і зямлянках, пад бомбамі і выбухамі, у голадзе і хваробах. Яны страцілі бацькоў, родны дом, бесклапотнае дзяцінства. Але яны выраслі і сталі той сілай, той апорай, якая ўзняла нашу краіну з руін. Іх успаміны і сведчанні — самы каштоўны ўклад у гістарычную памяць пакаленняў.

Адзін з такіх лёсаў — лёс Зінаіды Яфімаўны Марцінковай.

Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Зінаіда Яфімаўна жыла ў вёсцы Рэпалава на правым беразе Дняпра, за дзевяць кіламетраў ад Шклова.

Вось што яна расказвае: «Сям’я наша была невялікая — я, брат Грыша і мама. Бацьку забралі на фронт, ён так і не вярнуўся з вайны.Да вайны маці працавала ў мясцовым калгасе. Я яшчэ маленькай дапамагала ёй на ферме — даіла кароў, пасвіла на выгане гусей.

Калі пачалася вайна, мне было пяць гадоў. Вёска Рэпалава тады налічвала ўсяго 23 двары. З іх сем немцы спалілі. У школу хадзілі пешшу ў Высокае. Электрычнасці не было, урокі даводзілася рабіць пры газавай лямпе. У царкву на святы таксама хадзілі ў Высокае. Але ў вайну было вельмі цяжка».

Хоць на момант акупацыі Зінаіда Яфімаўна была яшчэ маленькай дзяўчынкай, памяць пра тыя жахлівыя падзеі захавалася дагэтуль: як наляцелі нямецкія самалёты і пачалі бамбіць усё запар, як нямецкія салдаты спалілі сем двароў, як падарвалі драўляны мост праз Днепр ў бок Крывяля — Аўгустова.

Вёска Рэпалава, як і Дабрэйка, магла знікнуць з твару зямлі, бо знаходзілася паблізу пераправы цераз Днепр, дзе ішлі жорсткія баі.

Калі пайшла пагалоска пра знішчэнне суседніх вёсак, мясцовыя жыхары зразумелі, што хутка прыйдзе іх чарга. Але, дзякуй Богу, усё абышлося.

Дзяцінства і юнацтва ў гады вайны былі вельмі цяжкія — холад, голад, акопы…

На шчасце, усё гэта ўдалося пераадолець. Бацька з вайны не вярнуўся, таму падымаць калгас давялося самім: аралі зямлю, замест коней станавіліся ў вупраж, уручную апрацоўвалі глебу, сеялі, жалі. Часта недаядалі, недасыпалі, працавалі за працадні.

«Летам нас выручаў лес, — расказвае Зінаіда Яфімаўна. — Збіралі грыбы, ягады. Праца была вельмі цяжкая, але з вераю і малітваю мы ўсё выстаялі, вытрымалі».

Яе пасляваеннае жыццё склалася гэтак жа, як і ў многіх аднагодкаў: скончыўшы сямігодку, засталася працаваць у калгасе, выйшла замуж за вясковага хлопца родам з вёскі Загор’е. Разам яны стваралі сваё сямейнае гняздо: пабудавалі хату, завялі гаспадарку. Адно за адным нарадзілася трое дзетак.

Кажа Зінаіда Яфімаўна: «Муж, Шура, мне спадабаўся — прыгожы быў, статны і, самае галоўнае, іграў на гармоніку. Хоць у той час жылося нялёгка, пазнаёміліся мы на адной з вечарын з танцамі. Тады клубаў не было, і мы хадзілі па хатах, ладзілі пасядзелкі, танцы. Вось там і пазнаёміліся. Так і сталі сустракацца, згулялі вяселле. Тады было ўсё вельмі сціпла, але дружна і весела. Нягледзячы на тое, што шмат і цяжка працавалі, жылі весела і дружна, паважалі старэйшых, дапамагалі адно аднаму. Вёска была даволі вялікая — шмат дзяцей, моладзі».

Усё жыццё Зінаіда Яфімаўна пражыла і прапрацавала ў вёсцы Загор’е, даяркай у калгасе імя Леніна. Адтуль і на пенсію выйшла — з гонарам і павагай.

«У жыцці было ўсякае, — кажа яна, — але я старалася дзеля дзяцей і мужа. Заўсёды вельмі важна цаніць і паважаць адно аднаго».

У памяці Зінаіды Яфімаўны засталося шмат цікавых успамінаў — пра юнацтва, пра маладосць, пра працу ў родным калгасе, пра любімага мужа, з якім пражылі разам 50 гадоў.

«Радасць — гэта калі ўсе побач: дзеці, унукі, праўнукі. Я шчаслівая маці, бабуля і прабабуля. Жыццё пражыць — не поле перайсці», — так кажа яна.

Гэтыя словы — адлюстраванне лёсу чалавека ваеннага пакалення. Зінаідзе Яфімаўне давялося перажыць нямала выпрабаванняў, але, нягледзячы на гэта, яна захавала каштоўнасці сямейнага шчасця, бадзёрасць духу, аптымізм і радасць — і сустракае кожны дзень з малітваю і любоўю.

Няхай у яе жыцці будзе яшчэ нямала добрых і цёплых дзён!

Последние новости

Здоровье

Как часто нужно измерять сахар в крови, рассказала диетолог

13 августа 2026
Читать новость
Общество

В чем разница между желтым, оранжевым и редким красным уровнем опасности? Ответили в Белгидромете

13 августа 2026
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко приехал на поле в Минском районе — поблагодарить передовиков жатвы за высокие показатели

13 августа 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Дзеці вайны. Лёс Зінаіды Марцінковай

13 августа 2026
Читать новость
101 информирует

С малышами о безопасности беседуют шкловские спасатели

13 августа 2026
Читать новость
Общество

Натуральность, качество и стиль: вводятся в действие изменения в стандарт на одежду для учащихся

13 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем