Да 110-годдзя з дня нараджэння Пятро Глебкі

Да 110-годдзя з дня нараджэння Пятро Глебкі
Нарадзіўся Пятро Глебка 6 ліпеня 1905 года ў вёсачцы Вялікая Уса Уздзенскага раёна. Скончыў БДУ, працаваў сакратаром рэдакцыі “Узвышша”, у газеце “Калгаснік Беларусі”,  у часопісе “Полымя рэвалюцыі”, літаратурным кансультантам кабінета маладога аўтара пры СП БССР. У вірлівы час Вялікай Айчыннай Глебка працаваў у франтавых газетах “За Савецкую Беларусь” і “За свабодную Беларусь”, у пасляваенны час – у АН БССР.
Пятро Глебка пачаў друкавацца з 1925 года. Ужо першы зборнік лірыкі “Шыпшына” засведчыў прызнанне аўтарам літаратурных і фальклорных традыцый, якія ў той час ігнараваліся многімі маладымі творцамі. Тэма рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны паўстае ў такіх творах Глебкі, як паэмы “Трывожны сігнал”, “Арлянка”, “Над Бярозай-ракой”.
У вершах перыяду Вялікай Айчыннай вайны “Пасылка”, “Родны хлеб”, “Партызаны”, “Смерць салдата” створаны шматгранны вобраз воіна-патрыёта, услаўляюцца гераічныя справы беларускіх партызан. Галоўная тэма пасляваеннай творчасці Глебкі – аднаўленне беларускіх гарадоў і вёсак, памяць аб Вялікай Айчыннай вайне (“Размова аб шчасці”, “Рака”, “Мінск”, “Слова міру”, “Будаўнікі” і інш.).
Услед за Янкам Купалам Глебка актыўна развіваў жанр драматычнай паэмы. На працягу многіх гадоў паэт быў у цесным сяброўстве з Купалам і адчуваў яго падтрымку і дапамогу як паэт. У некаторых творах Пятра Глебкі адчуваецца ўплыў паэмы Купалы “Безназоўнае”. Глебка прысвяціў Купалу свае вершы «Песня» і «Жывое слова». 
Паэт надзвычай клапаціўся аб развіцці роднай мовы, яе дзяржаўным статусе, развіцці айчыннай культуры. Браў актыўны ўдзел у выданні зводу беларускай народнай творчасці. Менавіта па прапанове Пятра Глебкі была распачата падрыхтоўка збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. 
Не стала Пятра Глебкі 18 снежня 1969 года. Імя паэта было прысвоена Літвянскай школе Уздзенскага раёна, яго імем названа вуліца ў Мінску, на доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Паэзія нашых папярэднікаў павінна назаўсёды прапісацца ў сэрцах і душах сучаснікаў. Бясспрэчна, ваенная творчасць Пятра Глебкі глыбока актуальная у час святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі. 
Канстанцін КАРНЯЛЮК. 

Последние новости

Досуг

Не обрезайте эти кусты осенью: весной останетесь без красивых цветов

9 октября 2026
Читать новость
101 информирует

Стань частью команды спасателей: школьникам рассказали о БМООСП

9 октября 2026
Читать новость
101 информирует

В Шкловском районе проведут проверку системы оповещения с включением электросирен

9 октября 2026
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко призвал к серьезным шагам в СНГ по укреплению единства, прежде всего в экономике

9 октября 2026
Читать новость
Экономика

Налоговая инспекция напоминает о необходимости уплаты имущественных платежей до 16 ноября

9 октября 2026
Читать новость
Общество

К 30-летию белорусского парламентаризма: депутат – это проводник между обществом и государством

9 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем