Сацыяльны цягнік «Клопат». Што хвалюе глыбінку?

Сацыяльны цягнік «Клопат». Што хвалюе глыбінку?
У в.Царковішча, па ўсяму бачна, прыезду цягніка чакалі. Некалькі жыхароў гэтай невялікай па сучасным меркам вёскі размясціліся на лаўках пад ценем высокай бярозы каля аднаго з дамоў, паставілі стол з ахаладжальнымі напоямі.  
Сяргей Артамонаў, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама адразу пазначыў мэту наведвання вяскоўцаў.Таксама распавёў ён і пра тое, што многія з пытанняў, што падымаліся жыхарамі іншых весак, ужо вырашыліся. Не абмінуў ён увагай і выбары ў Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, напомніўшы пра дату іх правядзення. 
На гэты раз дыялог з жыхарамі пачаўся адразу з праблемных пытанняў. Вяскоўцаў Царковішча хвалюе пытанне калодзежу, казалі, што трэба яго пачысціць. Аднак у ходзе размовы высветлілася, што карыстаюцца ім не вельмі часта. Былая даярка мясцовага калгаса, а зараз пенсіянерка, прасіла «каб прывезлі пяску». На момант падрыхтоўкі матэрыялустала вядома, што дзякуючы садзейнічанню ААТ «Новае Юбілейнае» гэтае пытанне было аператыўна вырашана. Паскардзіліся жыхары і на тое, што з мясцовых могілак, калі праводзілі ўборку па вясне, звезлі скрыню са смеццем, а назад вярнуць «забыліся». Устанавіць новую Сяргей Артамонаў паабяцаў жыхарам да 1 верасня. 
Ноткі весялосці ў вясковае жыццё ўнёс вакальны ансамбль «Беларусачка» Гарадзішчанскага вясковага Дома культуры. 
Мясцовы стараста Леанід Сенакосаў кажа, што ў вёсцы 15 жыхароў, летам завітваюць дачнікі. Звяртаюцца людзі ў асноўным па пытаннях вады, электраэнергіі, дапамагчы з дровамі. І, як запэўнівае Леанід Фёдаравіч, усё практычна вырашаецца тут жа, на месцы.
У ходзе сустрэчы выконваючы абавязкі начальніка РАНС Максім Кашо паведаміў, што з пачатку года ў раёне адбылося 14 пажараў, на якіх загінулі 3 чалавекі, і звярнуўся да прысутных з просьбай выконваць правілы пажарнай бяспекі. 
…Вёску Навасёлкі, наступны прыпынак сацыяльнага цягніка «Клопат», можна назваць глыбінкай хіба толькі з-за адлегласці ад райцэнтра. Па словах старшыні Гарадзішчанскага сельвыканкама Алены Шабунёвай, зарэгістравана тут каля 100 чалавек. 
Навасёлкаўцаў турбуюць як асабістыя пытанні накшталт падаткаабкладання, так і больш глабальныя. Напрыклад, адна з мясцовых жыхарак акцэнтавала ўвагу на старым, ужо амаль згніўшым дрэве. Сяргей Артамонаў зазначыў, што возьме гэты зварот на кантроль.
Усяго сацыяльны цягнік «Клопат» наведаў ужо вёскі Старашклоўскага, Фашчаўскага, Гарадзецкага і Гарадзішчанскага сельсаветаў. А наперадзе – новыя маршруты. Бо галоўнае ў «Клопаце» – данесці да кожнага вясковага жыхара, што праблемы асобнага чалавека хвалююць не толькі яго.
Алена МІНАКОВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Официально

Александр Лукашенко принял верительные грамоты послов зарубежных стран

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси запретили продавать китайские школьные рюкзаки

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

В Могилевской области возобновляются выездные правовые приемы профсоюзов

11 сентября 2025
Читать новость
В мире

Американец проплыл в открытом океане на лодке из грибов почти 45 км

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Месячник безопасного труда: внимание к условиям на деревообрабатывающих предприятиях Шкловского района

11 сентября 2025
Читать новость
Человек и закон

Новая схема обмана: как мошенники обманывают граждан под видом «Белпочты»

11 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем