У Гарадзішчы асвяцілі крынічку

Старажылы памятаюць, што крыніца тут была спрадвеку. Аднак аднойчы яна зарасла, прыйшла ў заняпад.

Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Новагарадзішчанскае”  Таццяна Крупенька расказала нам: “Адміністрацыяй нашай сельгасарганізацыі і Гарадзішчанскім сельсаветам было прынята рашэнне адрадзіць крынічку, прывесці ў парадак тэрыторыю вакол яе. Актыўны ўдзел у гэтай добрай справе прынялі мясцовыя жыхары, пасадзілі кветкі, дрэўцы, участкам “Жылкамгаса” была абкошана трава вакол, а дачнік Рыгор Шындзікаў, які мае сваю пілараму, выдзеліў неабходныя матэрыялы для ўпарадкавання гэтай крынічкі. Усё было зроблена на энтузіазме і пры ўсеагульным адабрэнні літаральна за адзін месяц – верасень”.

Перад пачаткам урачыстага рытуала людзі перагаворваліся:

– Бабуля расказвала мне, што раней гэтую крынічку ўвесь час асвячалі…

– Я заўсёды тут ваду бяру, яна доўга стаіць… Звычайная зелянню пакрыецца, а крынічная і не думае сапсавацца…

Святар Спаса-Прэабражэнскай царквы Шклова айцец Андрэй прачытаў малебен, асвяціў ваду і акрапіў святой вадой усіх сабраўшыхся. Сама прырода радавалася: калі святар спусціўся да крынічкі, нечакана ў даволі пахмурны і халодны дзень выглянула сонца.

Пасля ўсяго айцец Андрэй адзначыў, што вада атрымала лекавую сілу, і зараз ёй можна асвячаць  і людзей, і свае дамы. І прапанаваў асвячаць крынічку кожны год у гэты ж дзень.

Трэба сказаць, што крыніца знаходзіцца ў вельмі прыгожым і маляўнічым месцы, і ў цёплую пару года сюды можна прыходзіць, каб адпачыць усёй сям’ёй і папіць чыстай халоднай вады.

Вольга ДАНІЛАВА

Последние новости

Общество

Председателем правления общества «Знание» избран Алексей Авдонин

30 октября 2025
Читать новость
Досуг

Как отмыть пригоревшую кастрюлю за 30 минут – простой рецепт без усилий

30 октября 2025
Читать новость
101 информирует

В Шкловском районе проходит акция «За безопасность вместе»

30 октября 2025
Читать новость
Общество

Молодежь Шкловского района обсудила перспективы работы на селе

30 октября 2025
Читать новость
101 информирует

Шкловский РОЧС предупреждает: неосторожное обращение с огнем влечет беду

30 октября 2025
Читать новость
Всебелорусское народное собрание

Всебелорусское народное собрание: путь единства и развития Беларуси

30 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем