З любоўю да справы і да вучняў

“Галоўнае ў прафесіі педагога – любіць дзяцей, быць цярплівым і сучасным, прымаць вучняў такімі, якія яны ёсць”, – кажа настаўніца беларускай мовы і літаратуры Гавядскай сярэдняй школы Вольга Яўгенаўна Пусоўская. Як класны кіраўнік 10 класа яна называе сваіх пяцярых дзяўчат і двух хлопцаў дружнымі, самастойнымі і актыўнымі. Іх цікавіць амаль усё, яны ўдзельнічаюць у класных, школьных справах, наведваюць спартыўныя секцыі, і немалы ўплыў на фарміраванне іх светапогляду аказвае Вольга Яўгенаўна. Яна ўдумліва і мякка накіроўвае падлеткаў на добрыя ўчынкі, імкнецца, каб школьныя будні запомніліся ім цікавымі ўражаннямі і падзеямі.

І ўрокі па сваіх прадметах настаўніца Пусоўская плануе разнастайна і змястоўна. Вучні 6, 8-11 класаў вывучаюць беларускую літаратуру на уроках-даследаваннях па праблемнай тэхналогіі і крытычнага мыслення на канкрэтных творах мастацкай літаратуры. Вольга Яўгенаўна будуе лагічны ланцужок, задзейнічае ўвесь клас, і кожны вучань выказвае свой пункт гледжання на пэўную праблему, а потым усе разам прыходзяць да адзінага меркавання. Такім чынам, школьны ўрок ператвараецца ў цікавую размову ці дыспут, што садзейнічае развіццю культуры мовы вучняў, вучыць іх аналізаваць і праводзіць пошукавую дзейнасць. На ўроках жа беларускай мовы, акрамя таго, што прадстаўлена ў падручніку, школьнікі маюць справу з распрацаваным настаўнікам матэрыялам, звязаным з іх мясцовасцю, пабудаваным на іх традыцыях і каларыце. Вольга Яўгенаўна адзначае, што вясковым дзецям зусім няцяжка разважаць па-беларуску, таму што яны выраслі ў гэтай атмасферы.

Вольга Пусоўская ў дзяцінстве, напэўна, і сама любіла чытаць, аналізаваць і разважаць пра тое, аб чым даведалася з кніг. Таму цяпер яна з задавальненнем робіць гэта на ўроках разам з дзецьмі. І да сённяшняга часу ёй даспадобы творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Івана Шамякіна. Іх яна перачытвае зноў і зноў, захапляецца прыгажосцю беларускага слова, простымі, але цікавымі сюжэтнымі лініямі.

З самых нядаўніх дасягненняў вучняў яе класа – навуковая праца Ксеніі Курпаковай “Название водных объектов Толкачевского сельсовета”, якая заняла трэція месцы ў абласным і рэспубліканскім конкурсах. Настаўніца вельмі ганарыцца поспехамі сваёй вучаніцы, а таксама не забывае і пра іншых старанных і адказных юнакоў і дзяўчат. Ды і сваім дачцэ Марыне – студэнтцы 4 курса Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта і сыну-адзінаццацікласніку Раману Вольга Яўгенаўна ўдзяляе шмат часу, цікавіцца іх інтарэсамі. З імі яна яшчэ больш маладзее душой, атрымлівае зарад бадзёрасці і імкненне самой удасканальвацца і ісці наперад.

Елена РЕВЯКО

Последние новости

Досуг

Знаете ли вы, в чем плюс совместного посева гороха с картофелем?

15 мая 2026
Читать новость
Спорт

Голы, характер и победы: как в Шклове прошел зональный этап «Кожаного мяча»

15 мая 2026
Читать новость
Спорт

«Хоккей идет к детям»: в Шклове прошел турнир среди второклассников

15 мая 2026
Читать новость
Экономика

Больше мяса, больше молока: сельское хозяйство Шкловского района уверенно растет

15 мая 2026
Читать новость
Человек и закон

В Шклове прошло профилактическое мероприятие в рамках акции «Дом без насилия»

15 мая 2026
Читать новость
Человек и закон

Один провод к счетчику обошелся жителю Шкловского района дороже, чем год честной оплаты

15 мая 2026
Читать новость