60 год пражылі разам Юлія і Ягор Кіргізавы

60 год пражылі разам Юлія і Ягор Кіргізавы
Пазнаёміліся яны на працы. Малады трактарыст звярнуў увагу на 18-гадовую дзяўчыну, якая працавала на ферме. Нягледзячы на цяжкі пасляваенны час, людзям хацелася радасці, таму і вяселле было па-сапраўднаму вясёлае, з гармонікам і танцамі.
Абодва яны нарадзіліся і выраслі ў сялянскіх сем’ях: Юлія Фёдараўна – у вёсцы Вялікія Сліжы, Ягор Пятровіч – у вёсцы Акунёўка. Цяжкім выпрабаваннем стала для іх дзяцінства вайна. Юлія Фёдараўна была зусім маленькай, калі яна пачалася. Аднак успаміны ў жанчыны зусім не дзіцячыя: распавядаючы пра тое, як хаваліся ад немцаў у лесе, як былі галодныя і босыя, яна не стрымлівае слёз.
“За 60 год ні разу не паспрачаліся, не папракнулі адзін аднаго ні ў чым”, – кажуць Кіргізавы. А сакрэт такой згоды просты: спрачацца не было калі. Вялікая гаспадарка: свінні, каровы, козы. Цяжкая праца ў калгасе: Юлія Фёдараўна і свіней глядзела, і цялят карміла, і звеннявой была, а Ягор Пятровіч працаваў на трактары, потым быў лесніком і, нават выйшаўшы на пенсію, некалькі год рабіў на ферме.
А галоўнае – трэба было гадаваць дзяцей. Іх у Кіргізавых пяцёра. З малых год прывучаліся да працы, выраслі добрымі людзьмі. Зараз Франя, Генадзій, Людміла жывуць у Бабруйску, Валерый – у Оршы, Мікалай – у Шклове. 
Пяць дзяцей, восем унукаў, восем праўнукаў – такая вялікая сям’я ў Кіргізавых. Усе яны часта прыязджаюць у Любінічы, наведваюць дзядулю з бабуляй. 
28 лістапада Юлія Фёдараўна і Ягор Пятровіч Кіргізавы адзначаць брыльянтавае вяселле. Павіншуем іх са святам і паждаем моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця!
Вольга ДАНІЛАВА.

Фота Аляксандра РЫБАКОВА. 

Последние новости

Общество

Что такое страховой стаж и как он влияет на пенсию? Пояснили в Минтруда

7 июня 2025
Читать новость
Без рубрики

Автопарк ОАО «Любиничи-Агро» пополнился новой техникой

7 июня 2025
Читать новость
Человек и закон

В Шкловском районе проходит профилактическая акция «Пьяному и бесправному не место на дороге»

7 июня 2025
Читать новость
Здоровье, спорт, туризм

В Шклове прошли соревнования санитарных дружин

6 июня 2025
Читать новость
Досуг

Почему ноутбук нельзя закрывать сразу после выключения: ошибаются 95 % пользователей

6 июня 2025
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко утвердил новации в контрольной деятельности

6 июня 2025
Читать новость