Ганарыцеся роднай мовай

Ганарыцеся роднай мовай
У кожнага чалавека ёсць Радзiма, i кожны павiнен любiць яе. Любiць месца, дзе нарадзіўся i жыве. Любiць родную прыроду, свой народ. Любiць сваю мову, песнi, казкi, прыказкi i прымаўкі, народныя слоўцы i выслоўі, танцы, кнігі… Без малой радзiмы, без землякоў чалавек не можа жыць па-сапраўднаму. І як жа прыемна кожны дзень адкрываць для сябе таленавiтасць народа, бачыць прыгажосць роднага куточка, слухаць пявучую беларускую мову i адчуваць у душы вялікі гонар за сваю Айчыну. 
Радзіма – гэта i песня, i зялёная трава, па якой можна бегаць i спяваць, на якой можна ляжаць i глядзець у неба, дзе плывуць белыя воблакі. Гэта i залатыя палеткі збажыны з сінімі вачыма васілёчкаў, любімых кветак паэта Максіма Багдановiча. Гэта i светлыя ад бяроз гai, што ў палоне птушыных песень. Гэта i бясконцыя жылы рэк, у якiх плешчуцца бабры i рыба на захадзе сонца. Гэта i амаль адзiнаццаць тысяч азёр, чыстых, як усмешка маленькага беларуса цi беларусачкi. 
Бусел – таксама вельмі прыгожы сімвал роднай старонкі. Над зялёнымі палямі, над векавымi пушчамi, над зялёнымі лугамі, над блакiтнымi стужкамі рэк, над люстэркамі незлічоных азёр многія стагоддзi лунаюць нашы белакрылыя сябры. Таму нашу краіну Уладзімір Караткевiч i назваў пранікнёна-лірычна: зямля пад белымі крыламі.
Нашы продкi не стамляліся ўслаўляць сваю зямлю, неслі ў свет добрае імя беларусаў. Адзін толькі Полацк даў Беларусi і ўсяму свету шмат выдатных людзей. Мы заўсёды павiнны памятаць імёны асветнiцы Ефрасінні, першадрукара Францiшка Скарыны i славутага паэта Сімяона Полацкага… Зямля для народа неабходна, як глеба для дрэва. А родная мова, культура, літаратура – гэта ўжо шчодры плён гiстарычнага развіцця нацыi. Толькі на роднай зямлі чалавек дыхае свабодна, адчувае падтрымку блізкіх i родных, можа плённа карыстацца спадчынай продкаў. 
Давайце, сябры, штодзённа адкрываць, пазнаваць, вывучаць нашу Беларусь, ганарьщца ёй i рабiць усё, каб нашу краіну ведаў i паважаў увесь свет. І як тут не згадаць словы Уладзіміра Караткевiча з яго "Зямлі пад белымі крыламі": "Цi задумваліся, якi ён, беларус?.. Што гэта за народ? Беларус якраз адрознiваецца шчодрасцю, заўсёднай гатоўнасцю прыйсцi на дапамогу ў бядзе. Калі раней у каго на вёсцы здараўся пажар – вёска талакою ішла красцi панскi лес, калi не было свайго, за пару дзён ставілі пагарэльцу новую хату, дзяліліся з ім жытам… Потым з кожнай хаты неслі рэчы: хто посцілку, хто палатно, хто гаршкi… ". 
Лёс нам даў мірны характар, чулае сэрца, шчырую душу, бязмерную шчодрасць i гасціннасць. Мы ганарымся сваёй песняй, сваёй мовай! 
Як лісточак на дрэве кожную вясну з’яўляецца зноў i зноў, нягледзячы на маразы i завеi, так i Айчына наша, мова наша, нягледзячы на перажытыя сусветныя войны, Чарнобыль, духоўныя крызiсы адражаецца зноў i зноў. Нам працягваць традыцыi свайго народа, перадаваць родную мову ў ХХII стагоддзе! 
Канстанцiн КАРНЯЛЮК.

Последние новости

Досуг

Забудьте о прополке: эта простая мульча спасет от сорняков на годы

16 мая 2026
Читать новость
101 информирует

Убийца без цвета и запаха: Шкловский РОЧС предупреждает о смертельной опасности в вашем доме

16 мая 2026
Читать новость
Угол зрения

Польша на перепутье: власть зовет к новой Конституции, общество отвечает скепсисом

16 мая 2026
Читать новость
Общество

Студотрядовское движение: как молодежь может заработать и получить опыт

16 мая 2026
Читать новость
Из жизни села

Второй хлеб – дело командное: как в экспериментальной базе «Спартак» не теряют ни минуты в посевную

16 мая 2026
Читать новость
Общество

Снимали наступающую пехоту на бегу! Рассказываем, как работали фронтовые документалисты

16 мая 2026
Читать новость