Партызанская душа

Партызанская душа
Дзеці вайны… Гэта асобая катэгорыя з тых, каму давялося зведаць жахі ваеннага часу. Дзецям трэба было гуляць, чытаць кніжкі, хадзіць у школу, дапамагаць бацькам па гаспадарцы… А замест гэтага яны рана сталі дарослымі. Многія з іх бралі адказнасць за сем’і, пакуль іх бацькі ваявалі на фронце. А хтосьці ў меру дзіцячых сіл уносіў свой уклад у барацьбу з ворагам.
Колькі год таму да Дня Перамогі шклаўчанка Ніна Ісаеўна Фаміна атрымала незвычайнае віншаванне: прыгожы ліст за подпісам начальніка касмадрома Плясецк генерал-маёра А.Галаўко. Жанчына пакруціла яго ў руках, прачытала, задумалася… І перад вачыма паплылі ўспаміны ваенных гадоў…
…У 1941 годзе Ніне Аўдзеевай з вёскі Чарапы было 9 год. Сям’я была вялікай – пяцёра дзяцей. Старэйшы брат – ваенны, служыў у Магілёве. Менавіта ён у першыя дні вайны прывёў у бацькоўскую хату вайсковы дэсант, які пешшу ішой з Горак у Магілёў. Маці накарміла 25 чалавек, якія адпачылі і рушылі далей. Брат развітаўся з роднымі, з цяжарнай жонкай. Больш ім убачыцца не давялося… Імёны Васіля Ісаевіча Аўдзеева, які загінуў у 1941 годзе ў Магілёве, і Канстанціна Ісаевіча Аўдзеева, які загінуў у 1945 годзе пад Кёнігсбергам, можна прачытаць на мемарыяльным комплексе “Памяць”.
– Відаць, не забылі нашу сям’ю ў тым дэсанце, – выказала меркаванне Ніна Ісаеўна. А ўспаміны не адпускалі.
…Стараста вёскі падтрымліваў сувязь з партызанамі. І аднойчы ён падышоў да дзяўчынкі: “Нінка, табе заданне”. Малая, якая ў свае гады вызначалася смелым і ўпартым характарам, пайшла ў лес, дзе ў агавораным загадзя месцы аддала партызану пісьмо з папярэджаннем аб аблаве. Хадзіла ў лес яна некалькі разоў, насіла не толькі запіскі, аднак і  звязаныя для партызан рукавіцы і шкарпэткі. Аднойчы нарвалася на немцаў, якія трэслі дзяўчынку за плечы з крыкамі “партызан”, а потым ударылі. Дзяўчынка паднялася і пабегла, баючыся, што ў яе будуць страляць. Ды Бог засцярог.
“61-я брыгада Магілёўскай ВАГ, створана ў Клічаўскім раёне з групы ваеннаслужачых, якая ў маі 1942 года стала атрадам. Дзейнічаў як асобны ў Бялыніцкім, Клічаўскім, Магілёўскім, Шклоўскім, Быхаўскім, Кіраўскім раёнах. Пасля выхаду ў савецкі тыл у ліпені 1944 года вызначаны 61-й брыгадай”, – такія звесткі зберагаюцца ў кнізе “Памяць” пра партызанскі атрад, камандзіра якога Рыгора Паўлава Ніне Ісаеўне давялося бачыць асабіста. Ён пацалаваў маленькую дзяўчынку ў шчочку і сказаў: “Дзякуй за дапамогу”.
Давялося дзяўчынцы па заданню старасты бегаць па дварах роднай вёскі і папярэджваць пра тое, што будзе аблава на моладзь, якую ў час вайны вывозілі на прымусовыя работы. А ў той час у Чарапах было 360 двароў, і ў кожным 7-8, а то і 12 дзяцей. Уся моладзь уцякла з вёскі – хто да сваякоў у суседнюю вёску, а хто ў лес. І калі ў Чарапы прыйшлі немцы, страраста ім тлумачыў, што ўжо была аблава і моладзь пагналі ў Германію.
Але самымі страшнымі ўспамінамі былі тыя, як уся сям’я стаяла пад нямецкімі аўтаматамі. Здраднік данёс немцам пра тое, што малодшы з братоў, Іван, падтрымлівае сувязь з партызанамі. Немцы збілі ўсю сям’ю, падпалілі дом, тады Іван здаўся… Вярнуўся з нямецкага палону ён ужо пасля вайны, працаваў дырэктарам школы ў Княжыцах.
А вось Ніне вывучыцца не давялося. Пасля вайны яна пайшла працаваць у калгас “Праўда”, які падымаўся літаральна з попелу. 6 кароў, 4 свінні, 12 авечак – вось і ўся ферма. Дзяўчына тапіла печку, карміла свінней. Потым скончыла спецыяльныя курсы і стала помошнікам камбайнера. 8 гадоў працавала на камбайне, 8 гадоў – звеннявой… Калі перабралася ў Шклоў, была медсястрой у бальніцы, а на пенсію пайшла ўжо з ільнозавода. 43 гады – такі стаж ветэрана працы Ніны Фаміной. 
Выбіралася Ніна Ісаеўна дэпутатам па Гарадзецкаму сельсавету. І да гэтага часу шкадуе, што вайна перашкодзіла ёй атрымаць адукацыю.
Шмат гора давялося зведаць жанчыне і ў мірным жыцці. Пахавала сына Юрыя, загінуў муж, трапіўшы пад поезд. Так выпала, што на той момант, як Ніна Фаміна стала ўдавой, дачка яе была зусім маленькай. І ў гэты час прызвалі ў армію аднаго з сыноў. У ваенкамаце патлумачылі жанчыне, што сын мае законнае права на адтэрміноўку. “Не, – запярэчыла жанчына. – Трэба абараняць Радзіму, бо такі вялікі кошт мы заплацілі за мірнае жыццё!”. “Першы раз бачу такую маці, – здзівіўся вайсковец. – Партызанская душа”…
…Зараз Ніна Ісаеўна ў шаноўным узросце, аднак не страчвае імпэту. Стараецца быць у курсе ўсіх навін, 20 год выпісвае раённую газету, не прапускаючы ніводнай падпісной кампаніі. З радасцю прывячае ў сваім доме дзяцей і ўнукаў, з нецярпеннем чакае тэлефонных званкоў ад дачкі і ўнучкі, якія жывуць у далёкім Петразаводску. І радуецца таму, што яны не бачылі жахаў вайны.
Вольга ДАНІЛАВА.

Фота Аляксандра РЫБАКОВА.

Последние новости

Экономика

Везете авто из России или Казахстана? Вот сколько придется доплатить в Беларуси

17 мая 2026
Читать новость
Здоровые города и поселки

В Шкловском колледже проведена информационная беседа к Международному дню памяти людей, умерших от СПИДа

17 мая 2026
Читать новость
Здоровые города и поселки

Сегодня — Международный день памяти людей, умерших от СПИДа

17 мая 2026
Читать новость
Без рубрики

Мемориал памяти жертв Шкловского гетто 

17 мая 2026
Читать новость
101 информирует

День открытых дверей состоится 20 мая в Могилевском государственном электротехническом колледже

17 мая 2026
Читать новость
Общество

В Шклове призывают горожан не оставаться в стороне от благоустройства города

17 мая 2026
Читать новость