Падарожжа ў старажытны Мсціслаў здзейснілі кіраўнікі ўстаноў адукацыі раёна

Падарожжа ў старажытны Мсціслаў здзейснілі кіраўнікі ўстаноў адукацыі раёна
Віталі падарожнікаў мсціслаўцы на Замкавай гары хлебам-соллю. Сам князь Мсціслаў уручыў гістарычную грамату кіраўніку групы начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму Шклоўскага райвыканкама Васілію Мікалаевічу Малалеткіну.
Час вярнуў нас на шмат вякоў у мінулае: старажытныя вежы, поле рыцарскіх турніраў, фрагменты раскопак вулачак і жылых дамоў, крыніца… І як на далоні з гары бачны шматлікія купалы праваслаўных храмаў, прыгажосць Дзявочай гары…
Надалей было наведванне сярэдняй школы № 2 г. Мсціслава. Вялізны прыгожы будынак школы наведваюць амаль тысяча хлопчыкаў і дзяўчынак. Па словах дырэктара школы Руслана Міхайлавіча Трубянкова, падчас невялікай экскурсіі, асноўны накірунак дзейнасці – фізічнае развіццё будучых грамадзян нашай краіны. Умовы для гэтага ёсць. І пазітыўныя вынікі таксама ёсць: настаўнікі і вучні ганарацца сваім выпускніком Мікалаем Свядомскім, чэмпіёнам свету па кікбоксінгу сярод юніёраў, шэрагам іншых перамог сваіх вучняў.
Далей экскурсія па Разанцаўскаму НПК д/с – СШ. Па словах дырэктара школы Алены Дзмітрыеўны Пачтовай, працоўнае навучанне не спыняецца і ў летні час. Пацверджаннем таму з’яўляюцца школьныя кветнікі і прышкольна-вопытны ўчастак.
Нельга пабываць на Мсціслаўшчыне і не наведаць Свята-Успенскі Пустынскі мужчынскі манастыр. Прыгажосць месца ўражвае адразу. Веліч аднаўляючыхся святынь нагадвае аб вечным, духоўным. Жадаючыя змаглі акунуцца ў асвячонай купелі, адведаць гаючай крынічнай вады. 
Пазнаёміўшыся з гісторыяй нашай беларускай зямлі, падзяліўшыся вопытам з калегамі з другога раёна, кожны з удзельнікаў паездкі даведаўся шмат цікавага і карыснага, што можна выкарыстоўваць і ў адукацыйным працэсе нашых устаноў адукацыі, наведваць са сваімі навучэнцамі гістарычныя мясціны Мсціслаўшчыны.   
                                             
Анатолій КАЗЛОЎСКІ, 
дырэктар ДУА «Александрыйская СШ Шклоўскага раёна». 

Последние новости

Общество

Стартовал первый интерактивный сериал «ЗУМЕРЫ»

28 октября 2025
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко обозначил предложения Беларуси по мирной повестке. В фокусе — санкции, миграция, ИИ

28 октября 2025
Читать новость
Досуг

Почему нельзя хранить корм для животных на балконе зимой и как избежать порчи продукта

28 октября 2025
Читать новость
Год благоустройства

«Дай лесу новае жыццё»: шкловчане участвуют в акции семьями

28 октября 2025
Читать новость
Досуг

В Беларуси появился Лабубульба

28 октября 2025
Читать новость
Экономика

Какой курс доллара ждать белорусам в 2026 году

28 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем