Што зменіцца разам з базавай велічынёй?

Што зменіцца разам з базавай велічынёй?
Па чатыры мільёны з утрыманца
Зраўняць дапамогу па беспрацоўі з бюджэтам пражытачнага мінімуму плануюць не раней, чым праз два гады. Але, у сувязі з ростам базавай велічыні, гэтыя выплаты крыху падрастуць. Сума, на якую зможа разлічваць незаняты грамадзянін, — да 420 тысяч рублёў у месяц. Максімальная стыпендыя беспрацоўным, накіраваным на бясплатнае перанавучанне, складзе 630 тысяч. Тым жа, хто не ўдзельнічаў у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў на працягу больш чым 183 дзён у годзе, давядзецца заплаціць 4,2 мільёна рублёў (20 базавых велічынь). Калі прымаўся адпаведны дэкрэт, падатак на сацыяльнае ўтрыманства абяцаў быць на 600 тысяч меншым.
Вырастуць і штрафы для нядобрасумленных наймальнікаў.
— Цяпер за неапавяшчэнне ці несвоечасовае папярэджанне аб вакансіях працадавец мусіць заплаціць ад 900 тысяч да 3,6 мільёна. Са студзеня максімальны памер штрафу вырасце да 4,2 мільёна, — каментуе начальнік упраўлення палітыкі занятасці Мінпрацы Алег ТОКУН. — За адмову ў прыёме на працу па броні, напрыклад інвалідаў ці сірот, з наймальніка могуць спагнаць да 10,5 мільёна (пакуль што — да 9 мільёнаў).
Працадаўцу, які затрымлівае заробак, чакае штраф да чатырох мільёнаў. За парушэнне патрабаванняў па ахове працы — да 10,5 мільёна.
 
Рублём — па «шэрых» кватэраздатчыках
Вядома, што падатковая інспекцыя ўвогуле не вітае тых грамадзян, якія здаюць свае кватэры ў арэнду без афіцыйнага афармлення. Аднак больш сур’ёзна плануюць караць менавіта тых, хто збіраецца атрымліваць дадатковы даход ад арэнды жылля, якое было пабудавана з дзяржаўнай падтрымкай. Тыя, хто здае кватэры, якія былі пабудаваны па льготных крэдытах, могуць быць аштрафаваны на 4-30 базавых велічынь, а з 1 студзеня такі штраф складзе ўжо ад 840 тысяч да 6,3 млн рублёў. За тое ж дзеянне, учыненае паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання, штраф можа павялічыцца да 10,5 млн рублёў.
Увогуле, падатковая служба прапануе налета ў разы павялічваць падатковыя стаўкі за здачу жылля за той час, калі жылое памяшканне здавалася ўпотай.
 Разводзіцца ў чатыры разы даражэй
Налета даволі істотныя штрафы (20-200 БВ) могуць атрымаць усе індывідуальныя прадпрымальнікі, якія будуць прадаваць тавары лёгкай прамысловасці без сертыфікатаў. А гэта ўжо сумы ад 4,2 да 42 млн рублёў. У студзені вырастуць і памеры дзяржпошлін. Напрыклад, за замену пашпарта трэба будзе заплаціць 105 тысяч рублёў.
 
Жаніцьба падаражэе
Больш давядзецца плаціць тым, хто здымае дзяржаўнае арэнднае жыллё. Напрыклад, аднапакаёвая кватэра плошчай у 40 квадратных метраў у цэнтры Мінска пацягне на 2,5 мільёна ў месяц, «двушка» (60 квадратаў) абыдзецца амаль у 3,8 мільёна (цяпер іх арэнда каштуе на 200 тысяч і на 600 тысяч менш адпаведна). Самую танную «аднушку» з дзяржаўнага фонду ў сталіцы будуць здаваць прыкладна за 800 тысяч.
Штраф за самавольную перапланіроўку кватэры вырасце да 6,3 мільёна (максімальны памер). Калі пераўладкаванне закране апорную канструкцыю ці вентыляцыйную шахту, могуць спагнаць і 10,5 мільёна.
На 30 тысяч павялічыцца штогадовы збор за аграэкатурызм і рамесніцтва (абодва прыроўнены да адной базавай велічыні).
Збіраецеся ажаніцца пасля Новага года? Рыхтуйце 210 тысяч рублёў. Хочаце скласці шлюбны дагавор — прыплюсуйце яшчэ амаль 1,7 мільёна (калі паспець у гэтым годзе, абыдзецца на 200 тысяч танней).
 За нецвярозасць — 21 мільён
За безбілетны праезд у грамадскім гарадскім транспарце ў 2016-м папросяць на 15 тысяч больш — 105 тысяч. Калі ж вас без квітка зловяць на прыгарадным маршруце, давядзецца заплаціць 147 тысяч.
Павялічаныя штрафы чакаюць парушальнікаў ПДР. За перавышэнне хуткасці на 20-30 кіламетраў у гадзіну будуць спаганяць 420 тысяч, на 30-40 кіламетраў у гадзіну — 840 тысяч. Тыя, хто ездзіць у нецвярозым стане, са студзеня мусяць аддаць ад 10,5 да 21 мільёна. Забыліся пераабуць аўто ў зімовую гуму — заплаціце да мільёна рублёў. Столькі ж будзе каштаваць непрышпілены рамень бяспекі.

Последние новости

Здоровье

14 июня – Всемирный день донора крови

14 июня 2025
Читать новость
Общество

Кто стал «Властелином села»? В Шклове прошел районный этап семейного сельскохозяйственного проекта

13 июня 2025
Читать новость
Человек и закон

ГАИ напоминает о безопасности на железнодорожных переездах

13 июня 2025
Читать новость
Досуг

Вкус Востока. Бариста поделился рецептом латте «Пахлава»

13 июня 2025
Читать новость
Здоровье

Врач объяснила, почему белорусы часто страдают артериальной гипертензией

13 июня 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Знаете ли вы, какие подкормки будут идеальны для огурцов в теплице?

13 июня 2025
Читать новость