Школьнік Шклоўскага раёна стаў пераможцам першага этапу конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom»

Школьнік Шклоўскага раёна стаў пераможцам першага этапу конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom»

Падведзены вынікі першага этапу рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» для вучняў 7 і 8 класаў. На працягу 2 з паловай месяцаў удзельнікі конкурсу запісвалі відэа, на якіх яны чытаюць творы са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Школьнікі з усёй Беларусі даслалі на конкурс 2048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. Удзельнікі з Магілёва і Магілёўскай вобласці заявілі на конкурс 236 відэа. 30 з іх сталі пераможцамі першага этапу, адзін з фіналістаў прадстаўляе Шклоўскі раён. 

Прыём работ на конкурс «Чытаем па-беларуску з velcom», які праходзіць пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, завяршыўся 20 снежня. Затым адбылося пасяджэнне журы, якое вызначыла па 30 лепшых прадстаўнікоў ад кожнай вобласці і горада Мінска, якія выступяць у другім этапе конкурсу. 

Відэа фіналіста з Шклоўскага раёна – Станіслаў Цярэшчанка.  
 
У склад журы конкурсу ўвайшлі пісьменнік, рэдактар часопіса «Вясёлка», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Уладзімір Ліпскі, пісьменніца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Раіса Баравікова, галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Булаўкіна, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, паэткі Кацярына Массэ і Маргарыта Латышкевіч. 

«Гэта цуд! Я ўражаны тым, як дзеці чытаюць класікаў беларускай літаратуры. Як яны разумеюць гэтыя творы і прапускаюць іх у самую душу. Яны сапраўдныя артысты! Уражвае і тое, як добра яны ведаюць беларускую мову і валодаюць ёй. Я ўдзячны арганізатарам за тое, што далі жыццё такому цудоўнаму праекту», – падзяліўся сваімі ўражаннямі ад знаёмства з конкурснымі работамі старшыня журы Уладзімір Ліпскі. 

Ініцыятарам конкурсу выступае кампанія velcom. 

Удзельнікі конкурсу размяшчалі ролікі на асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак – Вконтакте, Facebook або Instagram. 

Падчас першага этапу конкурсу да праекта далучыліся і дарослыя, якія праявілі ініцыятыву падтрымаць удзельнікаў. Сваё прачытанне беларускіх твораў запісалі на відэа генеральны дырэктар і топ-менеджэры velcom, прадстаўнікі дыпмісій замежных дзяржаў, прадстаўнікі Беларусі на міжнародным дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне», гульцы футбольных клубаў «Крумкачы», «Іслач», «Мінск», працоўныя калектывы «МТЗ» і «ММЗ», маладыя паэты, студэнты БДУ. 

З лютага па красавік 2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі выступяць перад журы ўжывую. Па іх выніках пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёну будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Ён пройдзе ў Мінску ў мае 2018 г., пераможцам конкурсу будуць уручаны смартфоны маркі Apple.

Последние новости

Это наша с тобой биография

1986 год. Делегаты районной отчетно-выборной комсомольской конференции

16 июня 2025
Читать новость
Общество

Проведены очередные занятия в военно-патриотическом клубе “Восток”

16 июня 2025
Читать новость
Экономика

Налоговая инспекция информирует об использовании кассового оборудования, не соответствующего новым требованиям, с 1 июля

16 июня 2025
Читать новость
101 информирует

В Шкловском районе продолжается акция “Безопасные каникулы”

16 июня 2025
Читать новость
Школьные горизонты

Выпускной вечер в средней школе №1 г. Шклова: как это было

16 июня 2025
Читать новость
"Александрыя збірае сяброў"

Праздник “Купалье” в Александрии. Каким он будет в этом году?

16 июня 2025
Читать новость